Такое меркаванне, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, выказаў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў,член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.
Вучоны звярнуў увагу, што змешванне дзвюх моваў не спецыфічная беларуская праблема. «Гэта натуральная з’ява для шматмоўных грамадстваў, актуальная, напрыклад, і для Украіны, мяжы Польшчы і Германіі», — сказаў Аляксандр Лукашанец.
«Да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змешаная гаворка — рэалія любой сучаснай камунікатыўнай прасторы», — адзначыў Аляксандр Лукашанец.
-
«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню
-
Нейрасеткі ўсё яшчэ спатыкаюцца на беларускім маўленні. Беларусы хочуць падарыць штучнаму інтэлекту ідэальны голас
-
Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ
Каментары