Свет88

37 расійскіх бізнэсоўцаў заключылі «сацыяльны кантракт» з Навальным

Упершыню за шмат гадоў буйны расійскі бізнэс адважыўся ў адкрытую падтрымаць апазіцыю.

37 бізнэсоўцаў, якія працуюць у сферы інтэрнэту, публічна падтрымалі кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага. У адкрытым лісце яны заявілі, што паважаюць апазіцыянера «за веру ў сябе і гатоўнасць пазбавіцца волі за перакананні». Поўны тэкст заявы апублікавала выданне Hopes&Fears.

«Сёння ў Расіі тэлефоннае права верхавенствуе над астатнімі правамі. Мы ведаем пра тысячы прадпрымальнікаў, якіх суд адправіў за краты па сфабрыкаваных абвінавачаннях. Мы бачым, як чыноўнікі схіляюць бізнэс да карупцыі, а парламент паспешліва прымае законы, якія драматычна ўплываюць на дзейнасць цэлых галін», — гаворыцца ў тэксце ліста.

Бізнэсоўцы лічаць, што судовая расправа з Аляксеем Навальным і Пятром Афіцэравым датычыць любога расійскага прадпрымальніка. На іх думку, сілавым структурам дадзены сігнал, што пасадзіць цяпер можна любога.

«Праз месяц пройдуць выбары мэра Масквы. Кажуць, што „бізнэсоўцы па-за палітыкай“, але мы лічым такую пазіцыю баязлівасцю і крывадушнасцю. Страх публічных заяваў і раз’яднанне — дарога ў нікуды.

Час прызнаць, што палітыка непасрэдна ўплывае на бізнэс:
на нас саміх, супрацоўнікаў, рэгулятараў рынку, праваахоўнікаў. Аб’ядноўвацца і атрымліваць палітычнае прадстаўніцтва — частка нашай працы і непасрэдная сацыяльная адказнасць.

Блізкія выбары — гэта шанец на змены і для нас, і для кандыдата ў мэры Масквы Аляксея Навальнага. Маючы ўсе магчымасці для камфортнай кар’еры адваката, Навальны шмат гадоў вядзе адкрытую барацьбу з карумпаванымі чыноўнікамі. Нават сутыкнуўшыся з ціскам і пагрозамі, Аляксей не адступіўся ад сваіх перакананняў. І мы, і палітык Навальны зацікаўленыя ў тым, каб паставіць дзяржаўны апарат на службу закону. Таму мы падтрымліваем на сталічных выбарах менавіта гэтага кандыдата», — гаворыцца ў адкрытым лісце.

Бізнэсоўцы не лічаць сваю дапамогу дабрачыннасцю.
Яны чакаюць ад Навальнага абароны верхавенства закона, падтрымкі незалежных судоў, рэальнай падсправаздачнасці чыноўнікаў грамадству, а наўзамен гатовыя падтрымліваць палітыка рэпутацыяй, фінансавымі, арганізацыйнымі і іншымі рэсурсамі.

«Сацыяльны кантракт» з Навальным, у прыватнасці, заключылі заснавальнікі, уладальнікі ці топ-мэнэджары буйных кампаній: інтэрнэт-крамы «Вікімарт» Каміль Курмакаеў і Максім Фалдзін, зніжкавага сэрвісу Groupon і адукацыйнага партала Eduson.tv Алена Масолава, HeadHunter.ru Юрый Віравец, выдавецтва «Ман, Іваноў і Фербер» Міхаіл Іваноў, сайта галасаванняў Votepoller Валянцін Праабражэнскі, Sports.ru Дзмітрый Навоша.

Рашэнне аб падтрымцы было прынятае 24 ліпеня на сустрэчы прадстаўнікоў бізнэсу новай хвалі з Аляксеем Навальным.

Газета «Ведомости» адзначае, што ліст стварае прэцэдэнт: з часоў «роўнааддаленасці алігархаў» бізнэс не адважваўся адкрыта падтрымліваць апазіцыю.

Каментары8

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць