Свет22

Памёр стваральнік «Грамоты.ру» Аляксей Карміліцын

9 ліпеня пасля працяглай хваробы памёр 52-гадовы стваральнік праекту «Грамота.ру» Аляксей Карміліцын.

Карміліцын кіраваў стварэннем усіх сэрвісаў «Грамоты.ру» з першага дня існавання партала. Акрамя таго, пры яго ўдзеле «ўзнікалі задумкі алімпіядаў па рускай мове з выкарыстаннем найноўшых інфармацыйных тэхналогій» і абмяркоўваліся іншыя мерапрыемствы, якія ладзяцца «Грамотой.ру».

Аляксей Карміліцын таксама ўдзельнічаў у стварэнні і развіцці парталаў «Не наркотыкам», «Рэлігія і СМІ», «Гераічная гісторыя Расіі ў праектах Дзяржтэлерадыёфонду», а таксама рэсурсу пра Аляксандра Салжаніцына.
Супрацоўнікі «Грамоты.ру» адзначылі, што дзейнасць Карміліцына была накіравана на фарміраванне інтэрнэту як асяроддзя «бяспечнага для дзяцей, сацыяльна арыентаванага інфармацыйнага асяроддзя».

Партал «Грамота.ру», запушчаны ў 2000 годзе, прысвечаны рускай мове.
На ім можна праверыць правільнасць напісання слова па розных слоўніках і задаць пытанне супольнасці. Праект неаднаразова станавіўся пераможцам «Прэміі Рунета» і прэміі РОТОР. Калектыў «Грамоты.ру» падкрэсліў, што праца рэсурсу будзе працягнутая, нягледзячы на ​​смерць Карміліцына.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма26

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

У Антарктыцы навукоўцы знайшлі новы востраў. Раней думалі, што гэта айсберг1

УСУ нанеслі ўдары па расійскіх буравых устаноўках у Каспійскім моры5

«У мяне застаўся голас, але я нечакана забыла словы»: Ларыса Грыбалёва распавяла пра свой міні-інсульт8

Перад святамі махляры спяшаюцца павіншаваць людзей паштоўкамі з падвохам

У Вялікабрытаніі ў адной кватэры знайшлі 250 пудзеляў-«дудляў»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі23

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць