Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС Мінска падчас
Як паведамілі у ГУУС Мінгарвыканкама, у панядзелак у 22.28 у дзяжурную службу паступіла паведамленне аб тым, што на аўтастаянцы па Гарадзецкага ў мужчыну стралялі з пнеўматычнай зброі і ён пацярпеў. Да месца скіраваўся нарад аддзела дэпартамента аховы. На месцы міліцыя застала пацярпелага (жыхар гэтага ж раёна, раней судзімы, 1987 года нараджэння), падазраваныя ўцяклі. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі даставіла пацярпелага ў бальніцу, дзе яму быў пастаўлены дыягназ «удар мяккіх тканак твару, алкагольнае ап’яненне». Пасля агляду медыкамі мужчына быў адпушчаны дамоў.
Ад падачы заявы пацярпелы адмовіўся. Аднак расказаў, што быў беспрычынна збіты трыма невядомымі у 22.00 на аўтастаянцы.Паводле яго слоў, ён стаяў і курыў каля ўваходу ў магазін, а трое маладых людзей збілі яго без усялякай прычыны. Ад удараў ён страціў прытомнасць і тое, што адбывалася да прыбыцця міліцыі і медыкаў, не памятае. Паводле сведчання відавочцаў, яны чулі стрэлы з пнеўматычнай зброі.
Праводзіцца далейшы комплексАсобы ўсіх трох падазравааных устаноўлены, адзін з іх ужо затрыманы.
Каментары