Грамадства55

Фізік, які з'яўляецца найлепшым знаўцам царкоўнага жывапісу. Юрыю Хадыку — 75

23 чэрвеня споўнілася 75 гадоў грамадскаму і культурнаму дзеячу, навукоўцу Юрыю Хадыку.

Юрый Віктаравіч Хадыка нарадзіўся ў 1938 г. у Мінску. Скончыў скончыў фізфак БДУ (1960). Працаваў у Інстытуце фізікі, у 1969 г. арганізаваў у АН БССР семінар па вывучэнні старажытнабеларускага мастацтва, прымаў удзел у зборы матэрыялаў (экспедыцыі) і напісанні «Зводу помнікаў гісторыі і культуры Беларусі». У 1975 узначаліў секцыю оптыка-электронных сродкаў разведкі ў камісіі АН СССР па распрацоўцы прагнозу развіцця ўзбраенняў на 15 гадоў. З 1976 доктар фізіка-матыматычных навук, прафесар, тэма дысертацыі: «Аптычныя характарыстыкі факелаў балістычных ракет».

У 1979 адкрыў пры АН БССР Музей старажытнабеларускай культуры. З 1988 намесніка старшыні БНФ (быў да снежня 2007).

У 1996 г., пасля сканчэння масавага Чарнобыльскага шляху, сп. Хадыка 26 красавіка быў арыштаваны і кінуты ў турму, яго абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. У знак пратэсту абвясціў галадоўку. 21 мая быў вызвалены.

Юрый Хадыка — аўтар каля 150 навуковых прац па фізіцы.

Журналіст Сяргей Абламейка напісаў у сваім фэйсбуку з нагоды юбілею:

«Гэты фізык — адзін з найлепшых у Беларусі знаўцаў царкоўнага жывапісу: абразоў і роспісаў.
Хадыка — аўтар канцэпцыі, паводле якой у другой палове 18 ст. беларускі царкоўны жывапіс (уніяцкі) сінтэтычна злучыў праваслаўныя і каталіцкія традыцыі і дасягнуў стадыі ўласнай канонатворчасці. І гэта датычыцца ня толькі жывапісу, але і ўсяго мастацтва Уніі — архітэктуры, скульптуры і г.д.».

Зараз Юрый Віктаравіч знаходзіцца ў Амерыцы, у сына.

«Наша Ніва» віншуе Юрыя Віктаравіча Хадыку з юбілеем і заклікае далучацца да віншаванняў у каментарыях.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

87 рублёў заробку і асаблівыя ўмовы для некаторых студэнтаў. Выкладчык БДУІР звярнуўся да Лукашэнкі25

У Беларусі стварылі біячып для выяўлення алергіі1

Эстонскія палітыкі моцна раскрытыкавалі Зяленскага: запалохваючы краіны Балтыі, той не даб'ецца поспеху16

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?16

«Жудасць жудасная». У расійскім гатэлі проста каля ложка паставілі помнік салдату Алёшу16

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць