Культура22

600 гадоў Сынкавіцкаму храму-крэпасьці

Урачыстасьці, прысьвечаныя 600‑годдзьзю храму‑крэпасьці Сьвятога Архангела Міхаіла, прайшлі 29 жніўня ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Урачыстасці, прысвечаныя 600‑годдзю храма‑крэпасці Святога Архангела Міхаіла, прайшлі 29 жніўня ў вёсцы Сынкавічы Зэльвенскага раёна Гродзенскй вобласці.

Як паведаміў БелаПАН настаяцель царквы, протаіерэй Арсень (Ананка), праграма свята ўключала боскую літургію, урачысты канцэрт харавых песнапенняў і святочную трапезу.

Паводле слоў святара, спецыфічныя рысы архітэктуры храма не маюць аналагаў у свеце. «Гэты шэдэўр архітэктуры Беларусі з’яўляецца тым помнікам, у якім мастацкія плыні Захаду (готыка) і Усходу (традыцыі візантыйскай архітэктуры) злітыя ў адзіны сінтэтычны ансамбль, — зазначыў настаяцель. — Масіўныя, таўшчынёй у паўтара метра сцены, вежы, памяшканне пад скляпеннем з байніцамі збліжаюць збудаванне з невялікім замкам. Яго план нагадвае абрысы старажытных візантыйска‑рускіх цэркваў. Неглыбокія, разнастайныя па форме і памерах нішы ў шчыце франтона нагадваюць нішы Мірскага замка».

Паводле слоў протаіерэя, байніцы царквы перадусім служылі ў мэтах абароны. Усе ярусы байніц надавалі будынку суровы выгляд, аднак яны былі немалаважным элементам і сродкам упрыгожвання сцен. Згодна з легендай гісторыя храма звязана з імем яго мецэната, вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Вітаўта, зазначыў святар.

«Цяпер храм патрабуе капітальнага рамонту і рэстаўрацыі, патрэбна набажэнская літаратура і царкоўнае начыненне, абразы, паколькі ў недалёкім мінулым храм выкарыстоўваўся як сховішча для гародніны, а ўся маёмасць святыні была знішчана», — сказаў айцец Арсеній.

Ад імя царкоўнага савета і прыхажан настаяцель просіць грамадскасць «унесці пасільную лепту і часцінку свайго сэрца для захавання помніка сярэднявечнага дойлідства».

Марат Гаравы, БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш10

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра беларускага ГРУшніка, які працуе на латвійскім кірунку?10

У Іўеўскім раёне ўначы згарэла аграсядзіба. Недакурак кінуў сам гаспадар

«Мы хацелі стварыць вайб «Хлопчык, гарэлачкі мне прынясі!» У Мінску пачала працаваць «Жаночая піўная» — афіцыянты там адны мужчыны24

У Новай Баравой адкрылі дзіцячы садок «Кубікі» ФОТЫ4

У Жодзіне развялося шмат варон, жыхары б'юць трывогу. Ці сапраўды варта непакоіцца?2

Ахвяру аднаго з найбольш вядомых серыйных забойцаў ідэнтыфікавалі праз паўстагоддзя

16‑гадовая беларуска скарае шахматныя вяршыні ў Польшчы2

У Іране загінуў камандзір падраздзялення КВІР, якое займалася задушэннем пратэстаў6

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш10

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць