Грамадства11

У Мінску з'явіцца яшчэ адзін двухпавярховы аўтобус Minsk City Tour

Тады ж з'явяцца і новыя маршруты па Мінску.

Незвычайны двухпавярховы турыстычны аўтобус з яркім надпісам MinskCityTour з’явіўся ў горадзе ўсяго некалькі месяцаў таму.
Праз незвычайны дызайн і мадэль транспарт, прызначаны для аглядных экскурсій па мінскіх славутых мясцінах, сам паспеў стаць адной з іх. Наколькі прыбыткова арганізоўваць гарадскія аўтобусныя туры?

«Напаўняльнасць у святочныя дні ў нас вельмі прыстойная — занятыя практычна ўсе месцы ў аўтобусе. Ну, а ў сярэднім — гэта дзесьці чалавек 10–15 за рэйс, гэта значыць, прыкладна 20% квіткоў прадаецца», —
кажа Дзмітрый Вашкевіч, намеснік дырэктара агенцтва «Дром-тур», якому належыць аўтобус.

Чаму праект застаецца не надта запатрабаваным? На думку арганізатараў, існуе некалькі прычын. Па-першае,

самі беларусы мала цікавяцца сваёй сталіцай. Мясцовыя жыхары вельмі рэдка купляюць квіткі на падобныя экскурсіі.

«Нашы людзі прывыклі думаць, што яны і так добра ведаюць горад, таму 90% нашых пасажыраў — гэта расейцы. Для іх Мінск — гэта і блізка, і танна. Яны прыязджаюць сюды, да сваякоў, а тыя кідаюць іх у аўтобус, каб яны атрымалі ўяўленне аб горадзе», — распавядае Дзмітрый Вашкевіч.

Па-другое,

невялікая папулярнасць гарадскіх аўтобусных экскурсій звязана з тым, што ў Мінск прыязджае мала замежнікаў. Нават у параўнанні з суседнімі сталіцамі — Кіевам і Вільняй.
Як правіла, турыстаў адпалохвае візавы бар’ер. «Калі б мы зрабілі, як ва Украіне — для грамадзян ЕС і ЗША бязвізавы ўезд, то струмень турыстаў у нас бы павялічыўся. Таму што візавы бар’ер істотна тармозіць развіццё ўязнога турызму. І справа нават не ў кошце, а ў працэдуры афармлення візы, якая займае шмат часу», — адзначае Дзмітрый Вашкевіч.

Тым не менш, нягледзячы на невялікую наведвальнасць, арганізатары лічаць, што іх праект акупіцца. Бо сам аўтобус набылі ўсяго за 15 тысяч долараў. Таму пры кошце квіткоў 50–100 тысяч рублёў гэта цалкам рэальна.

Цяпер у агенцтве задумаліся аб куплі другога аўтобуса MinskCityTour.

«Мы хочам працаваць як паўнавартасны сіці-тур. Гэта значыць, чалавек, які купляе білет, можа пабываць усюды: і высадзіцца на адным аб’екце, і пагуляць, і сфатаграфавацца, а потым ужо перасесці на наступны рэйс ў іншы аўтобус», — кажа Дзмітрый Вашкевіч.

Зараз MinskCityTour ахоплівае два праспекты — Незалежнасці і Пераможцаў, спальны раён Усход і практычна ўвесь цэнтр, дзе засяроджана большасць славутых аб’ектаў. У агенцтве абяцаюць, што

са з’яўленнем другога аўтобуса запрацуюць і новыя маршруты па Мінску.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго9

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе49

У Польшчы затрымалі яшчэ савецкага «злодзея ў законе»1

Зяленскі: Масква спрабуе ўцягнуць Мінск у вайну супраць Украіны альбо аперацыю супраць краіны НАТА9

У Зімбабвэ дзівяцца, што іхні прэзідэнт сарваўся ў госці да Лукашэнкі зусім раптоўна. Перад тым ён наведаў сховішча з золатам2

«Вымерла і вымерла». Расійскі блогер Штафанаў выказаўся пра беларускую мову. Комікі Мірзалізадэ і Крывец зарубіліся з ім94

З 1 чэрвеня падаражэе камуналка1

Былога супрацоўніка службы аховы Лукашэнкі пасадзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн

Украіна прызначыла адказнага за супрацоўніцтва з Беларуссю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»64

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць