Тэатр22

Максім Клімковіч: Адмыслова не глядзеў Янушкевіча

«Ідэя паставіць у Беларусі «Дзядоў» з’явілася ў актора Юрыя Жыгамонта — тады яшчэ не было пастаноўкі Янушкевіча ў Тэатры лялек, — расказвае пісьменнік Максім Клімковіч, аўтар сцэнічнай версіі «Дзядоў». — Фінансаваць праект узяўся прадзюсар Андрэй Чорны, які марыў пра свой тэатр».

«Наша Ніва»: Дык гэта пілотная пастаноўка новага «Тэатра Ч»?

Максім Клімковіч: Так. Рэжысёрам спачатку запрасілі Валерыя Мазынскага, але штосьці не склалася, пасля ўсё зацягвалася. Урэшце запрасілі рэжысёрку з Літвы. І ўся пастановачная група таксама літоўская.

«НН»: Спектакль рабілі разам літоўцы і беларусы. Ці адчувалася розніца ў прачытаннях Міцкевіча?

МК: Мы хацелі назваць спектакль «беларуска­літоўскім», але Рамуне сказала, што ён выключна беларускі: каб ставіла ў Літве, іншыя рабіла б акцэнты, уціск Масквы для іх ужо неактуальны.

«НН»: Чаму літоўская тэатральная школа так розніцца ад беларускай?

МК: Нашы рэжысёры ўсе вучыліся ў Расіі. А ў Літве, у часе міжваеннай незалежнасці, на тэатр моцна паўплывала заходнееўрапейская традыцыя. Пасля вайны Літва ад Захаду была ізаляваная, а традыцыя працягвала развівацца. Вынік выйшаў унікальны.

«НН»: Чымсьці няўлоўным п’еса нагадала «Тутэйшых» у пастаноўцы Пінігіна: там фінальны маналог Здольніка, тут прамовы Конрада, там сцяг у фінале, тут бел­чырвона­белыя стужкі нясуць анёлы...

МК: Так, мы згадвалі пастаноўку «Тутэйшых» — я баяўся, каб падчас спектакля ніхто ў зале не крыкнуў «Жыве Беларусь!» ці не вывесіў сцяг з балкона. Як акцыя гэта было б класна, аднак на пастаноўцы адразу можна было б ставіць крыж.

«НН»: Сцэны з Санкт-Пецярбурга не трапілі і ў спектакль Аляксандра Янушкевіча, які ставіў «Дзядоў» у Тэатры лялек. Вы бачылі яго працу?

МК: Адмыслова не хадзіў, бо з’явіцца нейкая падобная ідэя, а пасля звінавацяць, што скраў. І рэжысёрка не хадзіла таксама.

***

Максім Клімковіч нар. у 1958. Празаік, драматург. Унук пісьменніка Міхася Клімковіча, аўтара словаў Дзяржаўнага гімна БССР.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў шакаваў рост цэнаў на скумбрыю, яйкі і сала. Вось што людзі кажуць9

Зяленскі зноў заявіў пра сістэмныя абмежаванні хуткасці Starshield над Украінай — да 161 км/г8

У Рыме ідзе «дождж» з памёту: людзі ходзяць з парасонамі ВІДЭА5

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА5

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі13

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць