Свет33

The New Yorker аб трагедыі сям’і Царнаевых

У Злучаных Штатах надыходзіць час рэфлексіі. Кім былі браты Царнаевы, што падштурхнула іх да зьдзяйсьненьня тэракту, дзе дапусьцілі памылку праваахоўныя органы, а дзе, наадварот, спрацавалі прафэсійна, ці не прывядзе новы тэракт да далейшага абмежаваньня грамадзянскіх свабод альбо, напрыклад, перагляду плянаў іміграцыйнай рэформы або ўзмацненьня жорсткасьці кантролю над зброяй — усе гэтыя пытаньні ўжо абмяркоўваюцца.

Адна з першых спробаў аналізу асобы і матываў Тамэрляна і Джахара Царнаевых зьмяшчаецца ў артыкуле Дэйвіда Рэмніка на сайце часопісу The New Yorker. Пачынаецца яна з напаміну аб тым, як «у разгар Другой сусьветнай вайны Іосіф Сталін абвясьціў чачэнскі народ ворагам СССР і выгнаў яго зь ягонай радзімы». Сярод дэпартаваных была і сям’я Царнаевых, якая пасялілася ў Кіргізіі.

Рэмнік коратка распавядае пра гісторыю войнаў у Чачні і тэрактаў і адзначае, што сям’я Царнаевых перасялілася ў Злучаныя Штаты больш за 10 гадоў таму і дзеці — забіты цяпер Тамэрлян і арыштаваны Джахар — па сутнасьці, вырасьлі і сфармаваліся ў Амэрыцы. Пры гэтым малодшы брат Джахар, мяркуючы па ўсім, значна больш пасьпяхова адаптаваўся да амэрыканскага грамадзтва. Рэмнік прыводзіць шматлікія сьведчаньні знаёмых і суседзяў братоў, іх таварышаў па школе і, нарэшце, урыўкі зь іх запісаў у сацыяльных сетках — «жартах, крыўдах, забабонах, веры, марах». Ён піша пра трагедыю бацькоў братоў (яны некалькі гадоў таму вярнуліся ў Дагэстан, Анзор Царнаеў сказаў у інтэрвію «Свабодзе», што лічыць сваіх дзяцей ахвярамі змовы).

У гісторыі сям’і Царнаевых, — заключае аўтар The New Yorker, — адбілася і трагедыя дэпартацыі, і тое, што «эра лічбавых тэхналёгій ня можа даць ратунку ад экстрэмізму», і, нарэшце, той факт, што «амэрыканская мара» падманлівая і спраўджваецца зусім не для ўсіх, хто прыяжджае ў краіну з надзеямі на лепшае жыцьцё.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага16

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Спікер Каардынацыйнай рады Арцём Брухан пагаліўся налыса, бо яўка на выбарах склала менш за 5000 чалавек19

«Ужо і па Еўропе небяспечна падарожнічаць». Беларуска, якую затрымалі ў Італіі па запыце Мінска, вярнулася да сям’і ў Польшчу

У Маскоўскай вобласці пачаўся гіганцкі пажар — дым і полымя відаць за дзясяткі кіламетраў4

Англійскі футбольны клуб дыскваліфікавалі за шпіянаж за супернікамі1

Паслухайце песню «Зямля бацькоў», якую на «Фестывалі надзеі» выконвалі тройчы16

Нацыянальны мастацкі музей набыў слуцкі пояс даўжынёй больш за чатыры метры4

У Беларусі запусцяць расійскую сістэму, якая прэзентуецца як аналаг Starlink3

Праз два гады ў Еўропы будзе новы пастаўшчык газу

Мужчыну прызналі зніклым без вестак, ягоным дзецям выплачвалі пенсію. А пасля ён знайшоўся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага16

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць