Здарэнне адбылося 18 красавіка каля вёскі Слабада Мікалаеўскага сельсавета Шумілінскага раёна (Віцебская вобласць).
Размыў шырынёй 8 м і глыбінёй каля 1 м адбыўся на дарозе, якая злучае вёскі Мікалаева і Мішкавічы. Рухаючыся па гэтым участку дарогі, у яго ўпаў легкавы аўтамабіль ВАЗ-2106.
Кіроўца не пацярпеў, а машына атрымала нязначныя механічныя пашкоджанні. Зараз прамы праезд па гэтай дарозе немагчымы. Прымаюцца меры па ліквідацыі размыву.
Каментары