Каханне і сэкс2424

Расійская поп-дзіва Жанна Фрыске нарадзіла сына ад беларуса Дзмітрыя Шэпелева

Дзіця хочуць назваць Платонам.

Першынец Жанны Фрыске з’явіўся на свет у Амерыцы. 7 красавіка 38-гадовая спявачка нарадзіла сына ў прэстыжным радзільным цэнтры Маямі, дзе прабыла апошнія месяцы ў чаканні шчаслівай падзеі.

Рашэнне нараджаць у Амерыцы спявачка прыняла самастойна. Мясцовы мяккі клімат і высокі ўзровень медыцыны, па словах Жанны, ідэальна пасаваў для стану шчаслівага чакання малога.

Бацькам дзіцяці, на думку сяброў артысткі, з’яўляецца тэлевядучы Дзмітрый Шэпелеў — менавіта ў яго кампаніі Жанну бачылі апошні год.
З ім Жанна рэгулярна адпачывала ў Маямі і летась, і сёлета.

Некалькі дзён таму Дзмітрый Шэпелеў тэрмінова вылецеў у Амерыку, каб падтрымаць Жанну. У момант родаў 30-гадовы тэлевядучы знаходзіўся ў Маямі.

Дарэчы, шчаслівая мама да апошніх дзён вяла досыць актыўны лад жыцця — наведвала крамы, кінатэатры і цыркавыя паказы. Разам з Фрыске ў Амерыцы апошнія месяцы яе цяжарнасці знаходзілася родная сястра — Наталля Фрыске.

З блізкімі сябрамі Жанна дзялілася, што хоча назваць дзіця рэдкім імем — Платон.

Чыё прозвішча возьме дзіця пакуль не ясна — як вядома, Жанна Фрыске і Дзмітрый Шэпелеў не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. Першыя месяцы жыцця малога спявачка збіраецца правесці таксама ў Амерыцы.

Каментары24

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць