Грамадства4646

Невядомыя спрабавалі справакаваць Халіп, падмануць СМІ

20 сакавіка чатыры беларускія СМІ атрымалі ліст ад чалавека, які прадставіўся журналістам расійскага тэлеканала «Дождь» Мікітам Белагалоўцавым, і прапанаваў апублікаваць інтэрв’ю Ірыны Халіп, які яна нібыта дала па тэлефоне гэтаму тэлеканалу.

Сваю прапанову аўтар ліста патлумачыў тым, што інтэрв’ю рыхтавалася для новай праграмы «Без купюр», але «пасля двухтыднёвага роздуму рэдакцыя не зацвердзіла перадачу, бо на беларускую тэматыку ў нас цяпер табу».

«Добрый день. Возможно Вас заинтересует предложение. 2-го марта наш журналист Юрий Сапрыкин брал интервью у белорусской журналистки Ирины Халип для новой программы „Без купюр“, вопросы были достаточно горячими и где-то даже провокационные, но у нас и формат передачи планировался именно такой. После двух недельного раздумья редакция не утвердила передачу, да и на белорусской тематику у нас как выяснилось сейчас табу. А материал получился хороший, можно сказать эксклюзив, жаль будет если пропадет. Есть непосредственно сам аудио файл и его стенограмма. В случае заинтересованности готовы предоставить

С уважением, Никита Белоголовцев».

Ліст прыйшоў з адраса Никита Белоголовцев [email protected] (стылістыка і арфаграфія арыгінала захаваныя).

Мы адчулі нейкі фальш у лісце і сталі пераправяраць інфармацыю. У прыватнасці,

мы звярнулі ўвагу на тое, што голас рэальнага журналіста Сапрыкіна розніцца ад голасу на аўдыёзапісе, які быў нам дасланы. А самае галоўнае — пытанні!
Чалавек задаваў такія пытанні, якія можа задаваць толькі цынічны прапагандыст.

А ў маскоўскім тэлефоне, паказаным для зваротнай сувязі, не хапала адной лічбы.

Таму НН западозрыла дэзынфармацыю і працягвала высвятляць, што да чаго. Тое самае, як аказалася, рабіў Тут.бай.

Ірына Халіп распавяла, што сапраўды ў пачатку сакавіка ёй тэлефанаваў нейкі чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам «Дажджу», і ўзяў у яе кароткае інтэрв’ю па тэлефоне. Пытанні — нібыта ад гледачоў тэлеканала — здаліся ёй дзіўнымі і нават абразлівымі, таму яна зрабіла выснову, што гэта правакацыя. Пасля гэтай размовы яна нават напісала заяву ў Упраўленне «К» МУС Беларусі.

TUT.BY звязаўся і з самім Мікітам Белоголовцевым. «Гэта нейкая вельмі дзіўная і, мабыць, вельмі непрыгожая гісторыя. Я не маю ніякага дачынення ні да ўказаным тэлефоне, ні да адрасу электроннай пошты», — паведаміў ён.

Тым часам само «інтэрв’ю» раніцай 22 сакавіка было выкладзена на YouTube. Прычым гэта адзінае відэа ад гэтага карыстальніка.

Нецярплівы віртуальны суразмоўца напісаў: «Нас папярэджвалі, што з беларусамі працаваць досыць складана. У прынцыпе, чаканні апраўдаліся. З чатырох вашых СМІ ніхто размясціць так і не адважыўся».

А цяпер галоўнае пытанне. Хто задумаў гэтую брудную гульню?

Каментары46

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы нанеслі ўдар па расійскай школе падрыхтоўкі аператараў БПЛА. Загінуў і кіраўнік школы16

На беларускім палігоне адпрацавалі прымяненне ядзернай зброі5

Пад Мінскам упершыню за доўгі час ажыў слаламны канал3

Франклін Грэм сустрэўся з дыпламатамі ў Вільні1

МЗС пракаментавала агнястрэльнае раненне беларускага грамадзяніна ў Польшчы5

На Гродзеншчыне ў аварыі загінулі жанчына і гадавалае дзіця2

Прайшлі ператрусы ў офісах кампаніі Royal Partners у Мінску

Лёс Ціхана Клюкача да канца не ясны8

Пяцярых польскіх святароў і аднаго манаха высылаюць з Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць