Грамадства1212

Косінец даў кіраўнікам гаспадарак 48 гадзін на ліквідацыю выяўленых фактаў безгаспадарчасці

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец запатрабаваў ліквідаваць выяўленыя ў гаспадарках рэгіёну факты безгаспадарчасці цягам 48 гадзін.

Пра гэта ён заявіў сёння на каардынацыйнай нарадзе па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, прысвечаным рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» і указа «Аб абвяшчэнні 2013-га Годам беражлівасці».

Аб шматлікіх фактах безгаспадарчасці на аб’ектах АПК, выяўленых у ходзе маніторынгу, кіраўніку аблвыканкама паведаміў пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско. У якасці прыкладаў ён прывёў факты неналежнага захоўвання збожжа, сельскагаспадарчай тэхнікі, мінеральных і калійных угнаенняў і іншыя выпадкі, зафіксаваныя ў Дубровенскім, Талачынскім, Пастаўскім, Чашніцкім, Расонскім і іншых раёнах вобласці.

На думку Аляксандра Косінца, вытокі такога становішча спраў хаваюцца перш за ўсё ў бескантрольнасці службовых асобаў, а таксама ў безгаспадарчасці работнікаў.

«Гаворым аб эканоміі, выхаванні руплівасці… А што робіцца? Аб якой эфектыўнасці можа ісці гаворка? Між тым ўхіленне дадзеных парушэнняў не патрабуе вялікіх эканамічных затрат», — падкрэсліў губернатар, запатрабаваўшы выправіць іх на працягу 48 гадзін. Да тых кіраўнікоў гаспадарак, якія безадказна паставяцца да гэтай працы, ён даручыў прымяняць самыя жорсткія меры рэагавання.

Акрамя таго, старшыня аблвыканкаму даў даручэнне абуральныя факты безгаспадарчасці шырока асвятліць ў раённых газетах.

«Сённяшняя нарада з’яўляецца своечасовым і актуальным у частцы пастаноўкі праблемных пытанняў, падвядзення выніковасці выкананай працы і пастаноўкі задач на будучыню. Праваахоўныя органы правялі вялікую работу ў частцы рэалізацыі Дырэктывы № 3. Між тым больш актыўна ўдзельнічаць у рэалізацыі гэтага дакумента, у поўнай меры ўсведамляць яго значнасць павінны ўсе грамадзяне», — сказаў на заканчэнне Аляксандр Косінец.

Каментары12

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца4

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць