Усяго патроху

Бабры наступаюць

Навукоўцы з Акадэміі навук цьвердзяць: колькасьць баброў у краіне перавысіла аптымальна дапушчальныя нормы. У Беларусі сёньня налічваецца больш за 45 тыс. баброў, што засялілі ўсе рэгіёны краіны. Павелічэньне колькасьці жывёлінаў прывяло да таго, што яны сталі прыносіць істотную шкоду лясам, гаспадарцы, дарогам.

Навукоўцы з Акадэміі навук цьвердзяць: колькасьць баброў у краіне перавысіла аптымальна дапушчальныя нормы. У Беларусі сёньня налічваецца больш за 45 тыс. баброў, што засялілі ўсе рэгіёны краіны. Павелічэньне колькасьці жывёлінаў прывяло да таго, што яны сталі прыносіць істотную шкоду лясам, гаспадарцы, дарогам.

Як адзначаюць заолягі, будаўнічая дзейнасьць баброў даводзіць да таго, што затапліваюцца значныя плошчы каштоўных пасадак лесу, сам лес засьмечваецца. Апроч таго, з-за павелічэньня плошчы жыцьцядзейнасьці баброў скарацілася прастора для іншых жывёлаў: аленяў, ласёў, казуляў. Гэта прывяло да таго, што палепшыліся ўмовы для зьвяроў, якія аднесеныя да катэгорыі «шкодных»: ваўкоў, лісіцаў, янотападобнага сабакі.

Чаго толькі ня робіць бабёр, каб шкодзіць беларускай эканамічнай мадэлі разьвіцьця! Яны разрылі мэліярацыйныя сыстэмы практычна паўсюдна ў краіне. Зафіксаваныя шматлікія факты, калі бабры будуюць сваё жытло ў беспасярэдняй блізкасьці ад дарог, пад інжынэрнымі збудаваньнямі, прытым хітруны ладзяць сабе норы даўжынёю да 20–30 мэтраў!

Паводле ацэнак адмыслоўцаў, штогод у Беларусі можна адлоўліваць 3–4 тыс. гэтых жывёлаў, каб аптымізаваць іхную колькасьць. Наш бабёр ужо выключаны з Чырвонае кнігі і ўнесены ў сьпіс паляўнічых відаў. Між тым, як адзначаюць заолягі, «бабры – гэта ня толькі каштоўны мех, але й смачнае й дыетычнае мяса й неабходная ў мэдыцыне «бабровая струя». Пры тым, намякаюць адмыслоўцы, дарослы бабёр можа заважыць больш як 30 кг. Калі справы гэтак пойдуць надалей, то рацыён беларусаў можна будзе істотна ўразнастаіць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць