Мова1414

Куток беларушчыны ў «чыста рускім горадзе»

Назву «рускага горада» Гомель атрымаў невыпадкова. У параўнанне з іншымі гарадамі і гарадкамі нашай краіны тут амаль няма шыльдаў на роднай мове. Ды ёсць, аказваецца, і выключэнні.

Калі прыязджаеш на канцавы прыпынак 20-га тралейбуса ў Гомелі, то першае, што кідаецца ў вочы-шыкоўнаясветла-сіняя шыльда з надпісам па-беларуску «Дыспетчарскі пункт». А непадалёк яшчэ адна беларускамоўная прыгожая шыльда: «Пасадка пасажыраў — 80 метраў». Людзі імкліва бягуць міма. У кожнага свае справы, але шмат хто заўважае цікавыя роднамоўныя шыльдачкі.

Каб не было тут майстра Уладзіміра Сарокіна, што працуе у КУП «Гарэлектратранспарт» слесарам-рамонтнікам, не было б і шыльдаў.
Ужо амаль дзесяць гадоў майстар вырабляе іх сваімі рукамі. На корпус шыльды ідуць часткі ад старых халадзільнікаў, літары майстар выразае сам з палімера. На выраб адной шыльды ідзе ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Улюбёныя шэдэўры Ўладзіміра Сарокіна — «вуліца Савецкая 244», «СКТБ Металапалімер- інстытут радыёбіялогіі» і «вуліца імя Ів. Ів. Федзюнінскага». Спадар Уладзімір з’явіўся ініцыятарам усталявання памятнага знака ў гонар генерала Федзюнінскага. Знак мацуецца на сцяне завода «Электраапаратура». Майстар таксама аздобіў прыпынкавы слуп, зрабіўшы на ім шыльду «Пост кантролю» і ўпрыгожыў слуп алюміневым вобручам, зробленым з барабана пральнай машыны, а таксама зоркай, падобнай да кубінскага сцяга. «Калегі, як убачылі маю «амерыканскую зорку», кажуць: не слуп, а ракета «Тамагаўк», — смяецца спадар Уладзімір. А слуп насамрэч прыгожы. Ды вось толькі нядаўна шыльда «Пост кантролю» прапала — выпадкова яе зачапіў і паламаў экскаватар.

Асабліва падабаюцца беларускія шыльды іншаземцам, балазе тут знаходзіцца Свабодная эканамічная зона «Гомель-Ратон» і замежныя госці на гэтым ускрайку горада не рэдкасць.

Нядаўна немцы на мікрааўтобусе прыязджалі, фоткаліся і шыльды мае здымалі на камеру — у горадзе такія толькі тут вісяць, — кажа Уладзімір Сарокін. — А неяк раз і туркі спецыяльна спыніліся і таксама здымалі. Аднойчы стаю, правяраю, каб токаўцечкі не было ў тралейбусе, бачу: мужчына нейкі спыніўся. Паглядзеў, паглядзеў, і да мяне: «Кто вам тут на языке сказал делать?» — пытае. Я кажу: беларус я, і шыльды на роднай мове зрабіў. У нас шэф беларус, кажу. Не ўсім падабаецца, думаю. А неяк раз на мяне зайздроснік адзін «застабільны» данёс. Мяне начальнік участка выклікае, пытае, што ты там робіш «антыдзяржаўную дзейнасць»? Я кажу: не малады я ўжо, каб апазіцыяй займацца. А мова родная — гэта як маці мая. На ёй і шыльды раблю — у нас двухмоўе, у рэшце рэшт! Адвязаліся, але «Пежо» з двума моцнымі мужычкамі прыехала. Сфоткалі мяне і шыльды і з’ехалі. Так нічым і не скончылася. Дырэктар наш за мяне падтрымлівае. Вось тралейбусы сталі беларускамоўнымі — мая ініцыятыва прыпынкі на мове аб’яўляць. А яшчэ абяцалі падсветку зрабіць на «вуліцу Савецкую», каб і ўначы свяцілася! Вось гэта маё змаганне за Беларусь, кажа спадар Уладзімір.

Каментары14

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Робертам Фіцам6

Украіна абвясціла рэжым цішыні з 0:00 6 мая4

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу5

У цэнтры Ляйпцыга машына на хуткасці ўляцела ў натоўп пешаходаў

Трамп прыгразіў уладам Ірана знішчэннем, калі Тэгеран атакуе амерыканскія караблі1

Фіца сустрэнецца ў Маскве з Пуціным, але на парад не пойдзе1

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць