Усяго патроху2222

Новы год у Львове: будзе прыгожа

Сюды трэба ехаць, каб проста шпацыраваць па прыгожых вулачках і грэцца кавай кавярнях.

Львоў – гэта старадаўнія вуліцы, храмы, смачная ежа, кава і піва. Сюды трэба ехаць, каб проста шпацыраваць па прыгожых вулачках і грэцца кавай або медавухай у шматлікіх кавярнях. Дык чаму б і не сустрэць тут Новы год? Будзе як мінімум прыгожа.

Назвы вуліц у гайдзе мы пішам па-ўкраінску. Кошты ўказаныя ў еўра або грыўнях (на гэты момант € 1 = 10,5 грн.)

Транспарт

Дабрацца да Львова прасцей за ўсё цягніком. Плацкартны квіток ад Менска будзе каштаваць € 25, купэ — € 40. Цягнік Менск–Львоў–Чарнаўцы выходзіць з беларускай сталіцы а 17:38 і прыходзіць у Львоў ажно а 5:53. Калі ехаць на тачцы, адлегласць 650 км з мяжой будзеце пераадольваць 9–10 гадзін.

Таксі ад вакзала да цэнтра Львова будзе каштаваць 25–30 грн. (зразумела, прывакзальныя бамбілы могуць называць зусім іншыя лічбы). Але можна даехаць і трамваем.

Трам № 1 ходзіць ад Прывакзальнай плошчы да цэнтра. Цікава, што калі ён едзе назад, то нумар маршрута змяняецца на 9. Не заблытайцеся! Квіточак трэба набываць у кіроўцы (1,5 грн.) — у Львове шмат кантралёраў.

Дарэчы, калі вам трэба набыць чыгуначныя квіткі, не абавязкова перціся на вакзал. Ёсць касы на вул. Гнатюка, 20.

Калі вам трэба трапіць у навюткі львоўскі аэрапорт — зноў жа лепш выклікайце таксон. Ад Кафедральнай плошчы дарога будзе каштаваць 40–50 грн.

Таксі лепш выклікаць па тэлефоне. (Падключыцца да мясцовай мабільнай сувязі можна амаль на кожным кроку. Пашпарт не спатрэбіцца). Але можна і тралейбусам № 9 ад універсітэта ім. Івана Франка.

Дарэчы, Львоў з адкрыццём новага аэрапорта паціху робіцца новай актыўнай кропкай на мапе авіяпералётаў. Напрыклад, у снежні квіток на самалёт Львоў–Стамбул ад турэцкай кампаніі Pegasus каштаваў € 100 у два бакі.

Працяг тэмы — гатэлі, кавярні і рэстараны, шопінг і шмат іншага — чытайце тут.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць