Улада3535

Алег Алкаеў: У Мінску быў. Падымаў архівы па справах зніклых

«Наша Ніва» датэлефанавася ў Берлін да былога начальніка мінскага СІЗА Алега Алкаева.

У Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім па Мінску едзе былы начальнік СІЗА№ 1 Алег Алкаеў.
Едзе ён на аўтамабілі па праспекце Незалежнасці ў бок аэрапорта. І выразна называе сябе: «Я Алег Леанідавіч Алкаеў». Вы сапраўды былі ў сталіцы Беларусі, гэта відэа сапраўднае? — запыталіся мы ў Алкаева.

«Толькі што прачнуўся, учора позна лёг, дык нічога не бачыў. Відаць, чалавек вельмі падобны да мяне (смяецца). Вы ж ведаеце, што па нямецкім заканадаўстве ў маім статусе [палітычнага ўцекача — «НН»] мне нельга наведваць Беларусь», — спачатку ўпіраўся Алкаеў.

Хаця пасля прызнаў, што ў Мінск ён усё ж прыязджаў. «Паездка была 11–13 лістапада. Два дні. Ноччу прыехаў, ноччу з’ехаў. Вядома, што прыязджаў праз Расію».

Якая мэта паездкі?
«Сустрэўся з патрэбнымі людзьмі. Трэба было падняць пэўныя архівы па справе зніклых. Расследаванне не спыняецца. Зараз працую са сведкамі па гэтых справах», — кажа Алкаеў.

«Сенсацый не будзе, яны і не патрэбныя, бо іншы бок праз іх можа прыняць меры перасцярогі. Мае звесткі будуць больш грунтоўнымі. Хутка ўсё даведаецеся. Магчыма, што яшчэ да Новага года паспею надрукаваць», — кажа Алкаеў.

Ці не адчуваў ён небяспеку, прыязджаючы ў Мінск?

«Засцярогі, вядома, заўсёды ёсць. Але былі прынятыя канкрэтныя меры бяспекі.
Зрэшты, хто яны такія, каб мы іх баяліся? Кіраўнік Беларусі — гэта беларускі народ, а не нейкая асоба.
Прыязджаў, і буду прыязджаць»,
— сканчвае Алег Алкаеў.

Інфармацыя пра тое, што Алкаева бачылі ў Мінску, упершыню прайшла ў сацыяльных сетках пэўны час таму.
Відэа з’явілася 4 снежня на ЮТубаўскім канале грамадскай ініцыятывы «Наш дом», якую ўзначальвае Вольга Карач. Алкаеў даў зразумець, што для яго гэтае відэа — нечаканасць.

Алкаеў атрымаў палітычны прытулак у Нямеччыне пасля таго як выкрыў факты, звязаныя з выкраданнем і імаверным забойствам лідараў апазіцыі, бізнэсоўцаў і журналістаў у канцы 1990-х.
Ён прыклаў вялізныя намаганні для таго, каб раскрыць гэтыя злачынствы і паінфармаваць грамадскасць пра іх.

Варта адзначыць, што 16 лістапада ў інтэрв’ю газэце «Прессбол» былы міністр унутраных справаў Юрый Сівакоў заявіў, што нясе віну за зніклых палітыкаў.
На пытанне журналіста «У чым вас найбольш папракаюць?» Юрый Сівакоў сказаў наступнае: «Напэўна, любы цвярозы чалавек, які са мною ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі на слых, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж… Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе. Час, вядома, праходзіць, нешта знікае, але людзі ўсё адно будуць ставіцца да мяне як да чалавека бранябойна-тупагаловага, гатовага шчоўкнуць абцасамі і выканаць любы загад».

Алег Алкаеў адразу зрэагаваў на гэтую заяву Сівакова і назваў яе сігналам для замежных палітыкаў:
«Ягоную заяву можна лічыць сігналам да замежных палітыкаў, якія змогуць гарантаваць яго бяспеку, а таксама намёкам на тое, што з гэтага моманту любыя замахі на ягонае жыццё ці свабоду цяпер трэба разглядаць толькі як сродак пазбавіцца ад важнага сведкі. Я думаю, што палітыкам трэба ўлічыць гэты фактар і сапраўды падумаць пра дапамогу гэтаму чалавеку. Я ведаю, што для яго гэта быў цяжкі выбар, але і цаню тое, што ён знайшоў у сабе сілы зрабіць правільны крок».

Выходзіць, прыезд Алкаева ў Беларусь папярэднічаў дадзенай заяве Сівакова.

Застаецца адкрытым пытанне, чаму Алкаеў ці блізкія да яго людзі вырашылі выставіць відэа з ім у Мінску ў адкрыты доступ.

Каментары35

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак3

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць