Архіў

Аранжавы досьвітак

Як кажуць у чатах: IMXO.

«Странник М» — сольны праект былога лідэра вельмі стылёвай менскай групы «Thank You Jesus» Улада Благуша. Тады ён сьпяваў на ангельскай мове, цяпер па-расейску. Як кажуць у чатах: IMXO. Што было зроблена некалі на ангельскай, падабалася мне значна больш.

Аднак… «Thank You Jesus» разьбегліся па эміграцыях і калектывах, Улад дамовіўся з найлепшымі музыкамі краіны (К.Гарачы, В.Башкоў, К.Шавандо, С.Мядзьведзеў, Ю.Глушыцкая, І.Люты, Д.Хаменка і інш.), у выніку чаго паўстаў гэты альбом. Запісаны ён быў задоўга да ўкраінскага Майдану, а таму ніякага дачыненьня да перамогі Юшчанкі ня мае.

Мае ўражаньні: калі б не было Шадзька зь ягонай «Сестрой», «Странник М» мог бы прэтэндаваць на іхняе месца. Тут і падабенства музыкаў, якія ўдзельнічалі ў запісе, і падабенства музычна-паэтычнае ідэалёгіі, стылістыкі. Сьпелая, годная праца, стылёва вытрыманая і ўраўнаважаная. Не для шырокай публікі. Для той, якая жадае зьместу, а ня формы; настрою, а не фармату. Не для вялікай залі, а для клюбу, дзе слухачы і выканаўцы — вочы ў вочы, дзе няма сумневу, фанаграма гэта ці сапраўдныя сьпевы.

Таму ў сучаснай рэальнасьці — аніякага камэрцыйнага посьпеху. Асалода для жыхароў «хрушчовак», якія своечасова абарвалі правады радыёкропак і таму ня чуюць на кухні «ўсяго гэтага» — накшталт «Скрыгатаньняў Эўропы». Хоць многія песьні з гэтага альбому ўпісваюцца ў стылістыку поп-року і маглі б змагацца за ўяўныя прызы на тэлевізійным бэст-фэстывалі.

Арыгінальна і з густам зроблена. Пачакаем наступнага альбому, які ўжо на падыходзе.

Але «Thank You Jesus» было ўсё ж больш яскравае…

ІМХО-Слухач

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Развод Джэнсэна Хуанга можа стаць адным з самых дарагіх у свеце — больш за 70 мільярдаў даляраў1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе16

Зяленскі: ЗША ўпершыню спыталі, ці гатовая Украіна вывесці войскі з Данбаса ў абмен на ўступленне ў НАТА12

У Калінкавічах восеньскі дождж затапіў скрыжаванне на вуліцы, рэканструяванай да «Дажынак»2

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?3

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць