Архіў

Дыктатура сымулякраў

Аналітыкі брытанскага «Эканаміста» лічаць сытуацыю вакол Саюзу палякаў поўнай шызой. Калхозьнікі!

Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Калі б існаваў агрэгат часу, з задавальненьнем махнуў бы на пару гадзін у будучыню. Ня з мэтай накірацца «Марсіянскім портэрам» (і ў выпадку акцыі па магчымасьці нават атрымаць мабілу-мелафон) або прагуляцца ўздоўж фінска-кітайскай мяжы. Проста каб паглядзець у каталёгу беларускай нацыяналкі разьдзел «Лукашызм».

Даю зуб — шмат хто з сучасьнікаў лічыць, што, праглынуўшы згаданы тэрмін, пошуковая сыстэма бібліятэкі заблюе ўвесь экран РС мірыядамі назваў накшталт «Дакумэнты і матэрыялы Шклоўскага працэсу: чалавецтва супраць рыначнага сацыялізму», «Клімакс нэабальшавізму і трыюмф тэорыі Мізэса» Я.Раманчука, «Уцёкі з Акрэсьціна» В.Шчукіна або, урэшце, «Не вінаваты я. Ён сам прыйшоў да ўлады» А.Фядуты.

У кантэксьце апошніх прыколаў мяркую, што большасьць кніжак пра Беларусь будуць прысьвечаны ня лёсу тузіна дысыдэнтаў, а фэномэну тутэйшага рэжыму ў глябальных культурных працэсах. На кніжных паліцах будуць дамінаваць назвы а-ля «Рызома Дэлёза і пастанова аб кнігах заўваг і прапаноў» або «Барацьба з сэксуальнай эміграцыяй у РБ» .

Лукашэнкаўскі аўтарытарызм уліпне ў аналы Кліё як першы ў гісторыі аўтарытарызм фазы постмадэрнізму. Сутнасьць беларускага ладу ўжо даўно не вызначаецца нейкай жорсткай ідэалёгіяй эпохі мадэрнізму. Нацыяналізм, сацыялізм, лібэралізм і іншыя «-ізмы» ў нас не канаюць. «СБ», вядучы мэдыя-караоке ўладаў, можа енчыць як Озі Осбарн наконт рэнэсансу фашызму ў краінах Балтыі і пасьля правалу рэфэрэндуму аб канстытуцыі ЭЗ спакойна адмарозіць: «Усё ж мае рацыю Лё Пэн». Сёньня зацюканы захадам славянскі апостал уводзіць візы для грузінаў, аргумэнтуючы іх так і так, заўтра адмяняе, аргумэнтуючы вось гэтак.

І ні ў кога гэта не выклікае шоку або, здавалася б, нармальнай рэакцыі — выклікаць хуткую дапамогу на Маркса, 38.

Пасьлядоўны сэнс забіла беспрынцыповая эклетычнасьць і творчая рэакцыя на штодзённую сытуацыю. Памятаеце, як у часы Францускай рэвалюцыі Рабэсп’ер і яго тусьня адмянілі культ бога, замяніўшы яго культам «Найвышэйшага розуму»? Калі б нашы ўлады перасварыліся зь Філарэтам і пайшлі шляхам якабінцаў, аб’ектам фанатызму лягічна стаў бы «Найвышэйшы рэлятывізм».

І, як сьведчыць выпадак з выданьнем беларускіх палякаў «Глос з-над Нёмна», усё на сьвеце не стаіць на месцы. Выйшаў ужо другі нумар выданьня Саюзу палякаў Беларусі, які рэдакцыя газэты не рыхтавала. Але, мяркую, падпісчыкі газэты яго атрымалі спраўна.

Пачын трэба працягваць. Гэта ж рэалізацыя на дзяржаўным узроўні тэорыі сымулякраў Бадрыяра. Нармальным павінна стаць тое, што назвы — апазыцыя, улада, суд — не адпавядаюць сваім першапачатковым сэнсам, але гэта не выклікае абурэньня.

Калі мы здолеем пашырыць такую практыку на ўсе грамадзянскія інстытуты, рэжым будзе выратаваны. Нават абраны з самымі брутальнымі фальсыфікацыямі прэзыдэнт стане ўспрымацца абсалютна нармальным усенароднавыбраным сымулякрам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве31

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Усе навіны →
Усе навіны

Бацька дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага працуе ў кіраўніцтве выканкама? Не, гэта не так20

«70 заказаў на дзень». Беларуска выпякае ў Варшаве велікодныя булкі, якія здзіўляюць палякаў3

У Непале горныя праваднікі правакавалі «горную хваробу» ў турыстаў, каб на гэтым узбагачацца

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!1

Беларускае тэлебачанне пакажа велікодныя каталіцкія набажэнствы1

Гінулі ад паводкі, але выратаваліся пераездам. Як цяпер жывецца ў Беларусі турападобным быкам2

Сілавікі заняліся заснавальнікамі дабрачыннага фонду «Цуд дзецям». Сцвярджаюць, што яны махляры1

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам22

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве31

Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць