Архіў

Навіны культуры

Канцэрт у турме

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» адыграў канцэрт у калёніі строгага рэжыму Бабруйску. Менавіта там адбывае пакараньне бізнэсовец Яўген Краўцоў, які колісь дапамагаў «Ляпісам». Музыкі гралі ў залі, што месьціцца на тэрыторыі калёніі і зьмяшчае 1200 чалавек. Цікава, што гэтая заля — самая ёмістая ў горадзе. «Ляпісы» па канцэрце яшчэ доўга раздавалі аўтографы і размаўлялі са зьняволенымі. Міхалок прыгадаў песьні, якія не сьпяваў некалькі год (у тым ліку і вядомы «Паренёк под следствием»). Аднойчы «Ляпісы» ўжо выступалі ў турме — некалькі год таму яны пацешылі сваімі песьнямі зьняволеных у калёніі ў Менску.

Букчын адшукаў скарб Напалеона

Публіцыст Сямён Букчын вярнуўся да літаратуры. Менская фабрыка каляровага друку выдала накладам 5000 асобнікаў ягоную гістарычна-дэтэктыўную аповесьць «Скарб Напалеона». Твор быў напісаны ў 1988—1989 г. і друкаваўся ў часопісе «Вираж». Задума ж яго ўзьнікла яшчэ раней — у 1970-я, калі С.Букчын працаваў над трылёгіяй пра дзекабрыстаў «Да мячоў ірвануліся нашы рукі…».

Як расказаў С.Букчын, у аповесьці ён пайшоў на лёгкую містыфікацыю: у духу Стывэнсана дапісаў неіснуючыя ўрыўкі да сапраўднага дзёньніка лейтэнанта Савэна, ад’ютанта маршала Нэя. «Пасьля таго як твор быў надрукаваны, мне тэлефанавалі шукальнікі й прапаноўвалі: у нас ёсьць спэцыяльнае абсталяваньне — паедземце шукаць скарб», — кажа аўтар.

Брэнд турызму

Міністэрства спорту й турызму ладзіць у сакавіку конкурс на стварэньне нацыянальнага турыстычнага графічнага знаку. Знак мае як мага паўней ахарактарызаваць Беларусь як турыстычную краіну. Цікава, што турзнак Гішпаніі, напрыклад, стварыў слынны Пікаса.

Шэдэўры нематэрыяльнай спадчыны

11 краінаў — Беларусь, Кітай, Латвія, Літва, Японія, Кітай ды інш. — ратыфікавалі Канвэнцыю аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, падпісаную на Генэральнай канфэрэнцыі UNESCO ў 2003 г. У сьпіс UNESCO ўжо ўваходзяць і шэдэўры вуснай ды нематэрыяльнай творчасьці нашых суседзяў — балтыйскія (Літва, Латвія, Эстонія) сьвяты песьні й танцу.

АВ, СБ

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць