Архіў

Ніхто ня хоча саступаць

Заплянаваная на 23 студзеня справаздачная выбарчая канфэрэнцыя Гарадзенскай гарадзкой суполкі аб’яднаньня «БНФ «Адраджэньне» не адбылася з прычыны непадрыхтаванасьці: не былі абраныя дэлегаты нізавых арганізацый, таму сход быў прызнаны нелегітымным. Нягледзячы на гэта, вырашылі не разыходзіцца, а паслухаць гасьцей ды выказацца самім.

Намесьнік старшыні БНФ Аляксей Янукевіч распавёў пра намаганьні кааліцыі «Пяцёркі+» па каардынацыі партыйных высілкаў падчас выбараў дэпутата парлямэнту па выбарчай акрузе №52. Праўда, тут ёсьць праблемы. Партыя БНФ, БСДГ ды ПКБ вырашылі падтрымаць Сяргея Антусевіча, які, на іх думку, мае найлепшыя шанцы сярод іншых прэтэндэнтаў: вядомы ў горадзе як актыўны дэпутат гарсавету ды кіраўнік прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на заводзе «Азот».

Але калегі з АГП вылучылі свайго прадстаўніка — Яраслава Раманчука — і на саступкі не ідуць.

Прыехаў у Горадню і яшчэ адзін кандыдат — генэрал Валер Фралоў. Зьвяртаючыся да прысутных, ён падкрэсьліў, што ў горадзе не чужы — тут нёс вайсковую службу, быў абраны дэпутатам палаты прадстаўнікоў другога скліканьня. Сп. Фралоў падкрэсьліў, што найлепшага кандыдата можна выявіць праз сацыялягічнае апытаньне альбо рэйтынгавае галасаваньне. Генэрал зазначыў, што зь іншымі дэмкандыдатамі можна «заўсёды дамовіцца».

Сп.Фралоў панаракаў таксама, што кааліцыя «Пяцёрка+» не прыслухоўваецца да думкі вопытных палітыкаў і гаспадарнікаў, бярэ на сябе сьмеласьць самастойна распрацоўваць, напрыклад, сцэнар вылучэньня адзінага кандыдата на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратычных сіл.

Старшыня гарадзенскай партыі БНФ Сяргей Мальчык парыраваў: «Крытыкуючы работу партый, трэба быць больш тактоўным. Вы, Валеры Дзьмітрыевіч, таксама з пэўнага часу сябра БСДП (НГ)».

Калі гаворка зайшла аб прэзыдэнцкіх выбарах, то з найноўшай інфармацыяй прысутных азнаёміў Аляксей Янукевіч. Ён падкрэсьліў, што робяцца захады, каб асноўныя прэтэндэнты ад апазыцыі былі названы ў траўні, а цяпер вызначаецца рэальнае кола магчымых кандыдатаў. Дэмсілы кожнай вобласьці на адпаведным рэгіянальным форуме могуць назваць прозьвішча свайго вылучэнца, а канчатковы выбар будзе зроблены на Кангрэсе дэмакратычных сіл.

Гарадзеншчына вызначыла як мінімум двух кандыдатаў — Аляксандра Мілінкевіча ды В.Фралова. Апошні прылюдна яшчэ раз цьвёрда паўтарыў: «Буду выстаўляць сваю кандыдатуру ў прэзыдэнты РБ». Зьбіраецца былы дэпутат заняцца і партыйным будаўніцтвам. Ён мае намер перацягнуць у свой рух «Супраціў» людзей, якія пераканаліся ў бязьдзеяньні сваіх партый і гатовы далучыцца да яго. Так, сябры ЛДП, паводле ягоных слоў, вялікімі групамі пакідаюць партыйныя шэрагі, абвінавачваючы Сяргея Гайдукевіча ў здрадзе ідэалам і прымітыўнай змове з уладай…

Канфэрэнцыя гарадзкой арганізацыі БНФ «Адраджэньне» адбудзецца пазьней. Давыбары па 52-й выбарчай акрузе набіраюць хаду. Прэзыдэнцкая гонка яшчэ наперадзе, але некаторыя ўжо старанна надзімаюць шчокі.

Мяркуючы па выступленьнях прысутных, усім надзвычай абрыдлі «міжсабойчыкі» дэмакратычных партый. Нібыта і дамаўляюцца аб супольных захадах, аднак на справе ўсё па-іншаму.

Простыя гарадзенскія хлопцы ў роздуме. Наслухаліся шмат, ажно галава пухне. Каму верыць, на каго стаўку рабіць, каму дапамагаць? Выбар спраўных палітыкаў ёсьць. Але мала часу, каб гэты выбар зрабіць. Ужо цяпер трэба вызначацца.

Антон Лабовіч, Горадня

Каментары

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць