Тэлеперадача «Адкрыты архіў» адзначае першы год свайго існаваньня й аднаўляе выхад. Пастаянная «прапіска» — Першы нацыянальны тэлеканал, час — у 19.35 у першыя два аўторкі кожнага месяца (паўтор — у наступную раніцу). 9 і 16 лістапада выйдзе дзьвюхсэрыйны фільм «У краіне цмокаў» з удзелам археоляга Ніны Здановіч, літаратуразнаўцы Пятра Васючэнкі, герпэтоляга (знаўцы зьмеяў) Руслана Навіцкага. Фільм распавядае пра старажытных міталягічных істот — цмокаў і зьвязаных зь імі яшчараў, зьмеяў і г.д. Здымкі вяліся ў Полацку, а таксама на апетым Янам Баршчэўскім возеры Нешчардзе.
Адам Воршыч
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары