Архіў

А. Кудзіненка:"Нашых актораў палічылі за вяскоўцаў "

Міжнародны Ратэрдамскі кінафэстываль вызначаецца сваёй дзёрзкасьцю, нязмушанасьцю і пасьпяховым адкрыцьцём новых рэжысэрскіх імёнаў. У 1997 г. адсюль з «Фаервэркам» стартаваў Такешы Кітана, а ў 1999 г. публіку шакаваў кінахуліган Такасі Мііке. Сёлета ў Ратэрдаме ўпершыню адбылася сусьветная прэм’ера беларускага фільму.

Як прымалі карціну «Акупацыя. Містэрыі»? Што сьцьвярджае кіно, якое разбурае стэрэатыпы? На пытаньні карэспандэнта «НН» адказвае рэжысэр Андрэй Кудзіненка.

«НН»: Як замежныя гледачы ўспрынялі карціну, «завязаную» на спэцыфічныя беларускія праблемы?

А. К.: Простыя гледачы ня ведаюць пра Беларусь, шукаюць яе між Іранам і Іракам. Але рэакцыя публікі была даволі адэкватная. Сьмяяліся там, дзе ў нас сьмяюцца. Прагляды для публікі прайшлі з аншлягам. І шмат пытаньняў потым задавалі.

«НН»: А пра што пыталіся?

А. К.: Чаму, напрыклад, вы здымаеце пра вайну? Я кажу — вы ня ведаеце, што такое вайна для беларусаў, для беларускай культуры. На кожным праглядзе пыталіся: як вы так працуеце са звычайнымі сялянамі, зь непрафэсіяналамі? Нашых актораў палічылі за сапраўдных вяскоўцаў. А ў нас усе акторы — прафэсіяналы. Яны проста так у фільме выглядаюць — як сяляне, як партызаны. І гледачы палічылі, што акторы сапраўды там і жывуць. Вось такое рэальнае пераўвасабленьне. Так што ўсе зьдзіўляліся акторскай гульні.

«НН»: Што ўспрымаецца ў беларускім кіно, а што не?

А. К.: Фабула ім зразумелая адразу. А вось нюансы гумару, зьвязаныя з савецкай культурай, гульня з савецкімі стэрэатыпамі — гэта не ўспрымаецца. Фільм чамусьці больш падабаецца гледачам з Усходняй Эўропы. Тым з галяндцаў, хто быў у Беларусі, — падабаецца ўвогуле адразу. Немцам падабаецца гісторыя зь немцам, мо кранула. Палякі крыўдуюць за Эву. Кажуць — як курва, дык полька.

Было шмат людзей, якія ці то працуюць там, ці то эмігравалі зь Беларусі. І яны зьдзіўленыя, хоць ішлі на фільм зь перасьцярогай. Думалі, маўляў, ізноў беларускае, ізноў пра вайну. Пасьля фільму нават банкет нам наладзілі: фільм крануў. Быў там лідэр рок-гурту «Ruble Zone» — дык ён прапанаваў бясплатна музыку пісаць да любога з нашых фільмаў.

«НН»: А што казала прафэсійная крытыка?

А. К.: Калі быў паказ для сінэфілаў, яны ўсё казалі: чаму такая незаўважная раскрутка фільму? Яны былі ў шоку — першы беларускі фільм, які там зьявіўся. Дактары, мастацтвазнаўцы, прадусары. Я спытаў там пры канцы сустрэчы: «Што яшчэ?» А яны ў адказ: «Брава!» — і пачалі ў далоні пляскаць

Нам яшчэ да фэстывалю казалі, што калі б фільм быў на стужцы, то мы былі б прэтэндэнтамі на галоўныя прызы. А так на відэа, і таму па-за конкурсам.

«НН»: Фільм параўновалі з карцінай Элема Клімава «Ідзі і глядзі»…

А. К.: Гэта самы вядомы фільм, зьвязаны зь Беларусяй. Яго ўсе ведаюць, усе бачылі. Фільм Клімава лічыцца альтэрнатыўным савецкай традыцыі. І вось іншы погляд, таксама несавецкі. На ваенную тэму таксама... Мо праз гэта.

Але я не лічу, што наш фільм такі жорскі і цяжкі, як клімаўскі. У нас больш сэнтымэнтальны, цнатлівы. І ў Клімава фільм у адной танальнасьці — як стрэл са зброі, ён б’е ў адну кропку. Ня так у нас.

«НН»: Папярэдні фільм Ваш — «Бітва пяці воінстваў» — дзіцячы, «Акупацыя» — партызанскае кіно. Працяг традыцый «Беларусьфільму»?

А. К.: Абсалютна. Як вучань Турава, як сябар клясыкаў, якіх пасьпеў застаць. Да таго ж, на зьдзіўленьне, падчас вучобы паглядзеў 90% фільмаў, якіх ніколі ня бачыў, хоць жыў у Беларусі: Шульман, Вінаградаў, Корш-Саблін, Тарыч — для мяне былі адкрыцьцём.

Так што традыцыі, безумоўна. Але, як мы паўсюль кажам з Сашам Качанам, сцэнарыстам, каб зрабіць новае кіно, трэба выказацца на старую тэму. На самую традыцыйную беларускую тэму — партызанскую.

І яшчэ. Фільм рабіўся на тле такіх карцінаў, як «У жніўні 44-га», «Настасься Слуцкая», і тых павеваў у расейскім кіно, калі ідзе паразытаваньне на старым савецкім міце. «Зорка», «У жніўні 44-га» — гэта несучасны падыход да тэмы. Ды нават фільм «Зязюля» — усё роўна.

Груба кажучы, гэта «Старыя песьні пра галоўнае». Калі цынічна, канкрэтна бярэцца савецкі кіч. І гэта людзям падабаецца. Ідзе нейкая няпраўда — няпраўда ня столькі гістарычная, колькі аўтарская, няпраўда ў сваёй танальнасьці, у стаўленьні да гледача. У прынцыпе так працуюць «Старыя песьні пра галоўнае» — яны працуюць як рэкляма: бярэцца стэрэатып і на ім паразытуюць.

А кіно ж мусіць разбураць стэрэатып. Мяняць пункты гледжаньня, мяняць падыходы.

«НН»: Калі кіно толькі разбурае стэрэатыпы, то што яно тады сьцьвярджае?

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Гутарыў Андрэй Расінскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Праца дысцыплінуе». Былых зняволеных адправілі збіраць камяні14

Палітзняволеная, якая выйшла на волю ў канцы лютага, нарадзіла дзіця1

Перавозчык не ўзяў мінчанку ў аўтобус, бо ў яе віза пачынала дзейнічаць праз чатыры гадзіны. А да мяжы было больш17

«Гэтыя карыкатуры дакладна не прымусяць нас змяніць курс». Мелоні дасціпна адказала Салаўёву5

Шэсць беларусак з трох краін рыхтуюцца пераплысці Ла-Манш

Трох мядзведзяў сустрэлі каля дарогі ў Вілейскім раёне

Калі прадаць проста цяпер, грошай на закрыццё крэдыту не хопіць. Колькі страціў Belgee за год?9

Беларускі і іх кавалеры другі год запар ратуюць эканоміку «Мілавіцы», пакуль рускія і еўрапейцы купляюць усё менш7

МЗС Італіі выклікала расійскага пасла пасля таго, як Салаўёў назваў Джорджу Мелоні «шл**ай»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА18

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць