Архіў

Глядзіце вячэрнія навіны

Мокры сьнег напярэдадні сьвята.

Без шасьці хвілін поўдзень. Вецер, калючыя сьняжынкі ўпіваюцца ў вушы. Дарога, ліхтары ў тумане, ці, дакладней, расьцярушанай у паветры слоце. Чамусьці не халодна, нават утульна, нягледзячы на мокрыя шкарпэткі і здубелыя, аж да болю, запясьці. Утульна нейкай вычварнай утульнасьцю — так, як толькі гэта магчыма, калі хвалі ветру раз-пораз то джаляць твар заледзянелымі кроплямі, то ляпаюць па шчаках плюхлымі, як марынаваныя грыбы, камякамі.

Два сумныя белыя агні выплылі з-за павароту і нетаропка пракраліся міма. Паламаны аўтобус, увесь ад колаў да даху ператвораны ў агульную брудна-жоўтую пляміну, перасякнутую ўсьмешкай індыйскай прынцэсы. Пад рукой зазьвінела.

— Слухаю.

— Аляксей? — гэта была галоўная рэдактарка. — Яны выехалі.

— Добра.

Утульна сьпінай прылегчы на хвалі паветра, расьсякаць іх каўняром і слухаць іх вусьцішны енк. Утульна было нават выйсьці з дому на тэрміновы званок са студыі — зь першага кроку ад ганку ўвайсьці ў раскіслую, крыху прыцярушаную зьверху малочна-белым сьняжком гліну. Заўсёды мяне чамусьці радавала непагадзь — за тое асабліва абвостранае адчуваньне спакою і абароненасьці чалавека ў палітоне, якое толькі й магчымае пры дрэнным надвор’і. Гэткае тонкае мастацтва — радавацца ўласнай чысьціні, ідучы ў брудзе. Быць адкрытым кожнаму ветру, захоўваць хісткую мяжу паміж уласнай цеплынёй і той халадэчай, якая немачна імкнецца разьвязаць тваё скручанае ў тугі вузел цела.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аляксей Бацюкоў

Каментары

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць