Архіў

Ахоўнікі апусьцелых сялібаў

На артыкул Васіля Дубягі зь Мядзелу («НН» №24) прыпомніўся выпадак, які склаў пэўнае стаўленьне да вужакаў, што селяцца ў апусьцелых хатах.

Адбылося гэта, калі не было мне і дзесяці гадоў. Цэлае лета пад ясным сонейкам я бавіў зь сябрамі ў вескі Кашавічы. Гулялі ў розныя забаўкі і ня ведалі й гадзіны спакою. Неяк хтосьці прапанаваў ісьці лавіць вужакаў. Пайшлі тады ў хату дзеда Дзяніса, які два гады на той момант як памёр. Невялікая хата стаяла на ўскрайку вёскі. Чорная, з забітымі вокнамі, аселай страхой, яна займела непрывабны, нават жахлівы выгляд. Дзірка ў агароджы, зарослая па пояс сьцяжынка, акно. Лезем па чарзе ўсярэдзіну.

Санька быў самы старэйшы і сьмялейшы за ўсіх, таму менавіта яму і выпаў гонар лезьці па вужаку пад адзінокую канапу, што сумна ўсталявалася каля сьцяны.

— Ай! — Санька з крыкам адхапіў руку і памчаўся да выратавальнага акенца. З-пад канапы вялікі, доўгі, з шыпеньнем выпаўз вуж і застыў у перасьцерагальнай позе. Як мы рванулі па сваіх хатах! Толькі нас і бачылі.

— Ба-бу-ля! Там у Дзянісавай хаце вужак як цапануў Саньку! — прыціснуўся я бліжэй да бабулі.

— А што вы там рабілі?

— Мы яго злавіць хацелі, вужа гэтага.

— Дык ня просты то вужак быў, якіх у лесе шмат, то вуж-вартаўнік.

І бабуля, пасадзіўшы мяне побач, расказала паданьне пра вужакаў-вартаўнікоў.

— Калі гэта адбылося, ніхто дакладна ня ведае. Паміраў бацька — і яго рэчы ды багацьце, заробленыя за жыцьцё, пераходзілі да сына, а той імі і карыстаўся. Але зь цягам часу ўсё больш і больш сыноў, калі вырасталі, пакідалі сваіх бацькоў ды сыходзілі ў далёкія краіны. Паміраў бацька, рэчы ды багацьце яго заставаліся без гаспадара, і расьцягвалі іх розныя людзі па сваіх хатах. Паглядзеў Бог на тое, што некаторыя толькі гэтым і жывуць, нічога ня робячы, паклікаў анёла свайго і кажа: «Хадзі на Зямлю і барані набытак сумленных людзей». Доўга разважаў анёл, у каго б яму пераўтварыцца, і вырашыў, што лепш за вужа яму не знайсьці нікога. Так і стаў ён вужом-вартаўніком. Шмат іх зьявілася з таго часу. Поўзаюць яны па апусьцелых хатах і сьцерагуць усё, што там засталося, ад зладзеяў. Няма іх толькі там, дзе нячысты чалавек жыў, дзе месца загаворанае. Вось, відаць, вас гэты вужака таксама палічыў за зладзеяў і ўкусіў Сашку, — скончыла бабуля.

Я быў вельмі ўражаны гэтым паданьнем пра вужакаў-вартаўнікоў. Зь цягам часу пачаў сумнявацца ў яго праўдзівасьці, але дакладна памятаю, як бабуля тым вечарам даўжэй малілася. Ды, відаць, ня проста так, бо нейкі нібы цяжар зваліўся ў мяне з душы пасьля яе малітвы.

Сяргей Мацко, Горадня

Каментары

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць