Архіў

Каласы пад сярпом

Улады звальняюць дырэктараў беларускамоўных школаў аднаго за другім.

Канец навучальнага году прынёс скрушныя навіны ня толькі ў Беларускі ліцэй. Пры канцы траўня, перад выпускнымі, адправілі на пэнсію дырэктарку Беларускай славянскай гімназіі (былой школы №36) Гомелю Тацяну Цыганок. З дырэктарам менскай школы №2 (у Серабранцы), віцэ-прэзыдэнтам Таварыства беларускай школы Аляксандрам Сядзякам, абышліся больш культурна. Ён будзе звольнены пасьля іспытаў — з 30 чэрвеня, калі ў яго скончыцца тэрмін кантракту. Фармальна «органы адукацыі» маюць такое права — не працягваць кантракту і не тлумачыць прычын такога ўчынку. Аднак варта задумацца, што А.Сядзяка кіраваў школай з 1994 г. і дагэтуль да яго прэтэнзіяў не было. Можа, прычына ў тым, што ён, як і Ўладзімер Колас, спрабаваў без адміністрацыйнага дазволу ўдзельнічаць увесну ў мясцовых выбарах. Натуральна, што А.Сядзяку, як і ягонага калегу зь ліцэю, не зарэгістравалі нават кандыдатам.

Сытуацыя ў ліцэі застаецца трывожнай. Гвалтам пастаўленую дырэктарку адклікалі на «падвышэньне кваліфікацыі», аднак не назаўжды. Гэта стала вядома на нарадзе, якую 6 чэрвеня з удзелам У.Коласа, Лявона Баршчэўскага ды Ірыны Сідарэнкі правёў намесьнік міністра адукацыі Казімер Фарына. На думку міністэрства, У.Колас ня можа быць кіраўніком ліцэю. Меркаваньне ж пэдкалектыву розьніцца на 180 градусаў.

Улады «ціснуць» на ўстанову і рознымі праверкамі. 5 чэрвеня тут была праверка з санэпідэмстанцыі, 10 чэрвеня пачалася фінансавая праверка, сьледам за ёй Мінадукацыі распачало комплексную праверку дзейнасьці ліцэю.

У свой чарод бацькі ліцэістаў падалі заяўкі на пікетаваньне: пікеты маюць адбывацца штодня з 19 да 26 чэрвеня. На агульным сходзе 6 чэрвеня былі прынятыя звароты да кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Ўрала Латыпава і ўласна да Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўніцтва ліцэю гатовае да выхаду навучальнай установы з-пад дзяржаўнай «страхі». «Мы пачыналі як нядзельная школка, арганізаваная з ініцыятывы суполкі ТБМ Савецкага раёну Менску, і толькі пазьней перайшлі ў структуру Мінадукацыі. Мы можам зноў вярнуцца ў статус недзяржаўнай установы», — зазначыў У.Колас на агульным сходзе 6 чэрвеня. Гэтае меркаваньне было выказанае кіраўніком ліцэю і 9 чэрвеня ў адкрытым лісьце да Аляксандра Лукашэнкі.

Для бацькоў ліцэістаў гэты крок пэдкалектыву — такая самая неспадзяванка, як і для кіраўніцтва Мінадукацыі. Ясная рэч, што за навучаньне дзяцей у недзяржаўнай установе давядзецца плаціць. Многія задумваюцца пра тое, ці дазволяць ім сродкі вучыць дзіця ў недзяржаўным ліцэі. «Вядома, толькі бацькоўскіх грошай на дзейнасьць ліцэю ня хопіць, таму мы шукаем фундатараў», — зазначае нагоды У.Колас. Паводле ягоных словаў, адпаведныя перамовы цяпер вядуцца.

Аркадзь Шанскі

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў2

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects7

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі29

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура3

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць