Архіў

Улада на папа

№ 29 (291), 2 жніўня 2002 г.

Улада на папа

Жыхары Пагранічнага бароняць
сваю аўтакефальную царкву

23 ліпеня Бераставіцкі райвыканкам пастанавіў разбурыць царкву ў пасёлку Пагранічны. Улады па старой, яшчэ камуністычнай памяці ведаюць, што храмы трэба руйнаваць хутка. Празь дзень — 25-га — царквы ўжо ня мусіла быць. Але бараніць яе сабраліся вернікі. Яны нават начавалі там, каб вандалізм не абдыўся ўначы.

Улады адклалі “дэмантаж” (тэрмін намесьніцы старшыні райвыканкаму па будаўніцтве Г.Ганчаровай) на дзень — да 26-га. Пагатоў сьвятар Іван Спасюк напісаў скаргі ў абласную пракуратуру і старшыню аблвыканкаму. Раённае начальства руйнавала храм як “самавольную будову”, хоць праект быў узгоднены з раённай архітэктурнай службай. Іншая рэч, што ў дакумэнтах царква праходзіла як дом, бо ўлады не рэгіструюць Беларускай аўтакефальнай царквы і храмаў ейным сьвятарам будаваць не дазваляюць.

26 ліпеня да царквы ў Пагранічным прыгналі два аўтакраны і кампрэсар, каб падключыць адбойнікі. Прыехала раённае начальства і міліцыя. Царкву баранілі людзі. Некаторыя нават прыкавалі сябе да будынку. Амаль тры гадзіны працягвалася супрацьстаяньне. Улады адступілі, разумеючы, што можа дайсьці да бойкі. Адступілі, згадзіўшыся пачакаць “вэрдыкту” аблвыканкаму.

Вакол царквы сабралася багата людзей. Яны наракалі на ўлады. Мне расказалі, што пры Саветах у суседняй вёсцы зьняважылі царкву — зьнішчылі купалы, крыжы, абразы. Усіх удзельнікаў потым Бог пакараў: адзін маладым утапіўся, у другога нарадзілася дачка-калека, у трэцяга жонка заўчасна памерла, яшчэ адзін, працуючы на камбайне, адрэзаў рукі сыну і г.д. Жывы на сёньня толькі адзін, і той без нагі застаўся. У Пагранічным усе пра гэта памятаюць.

Адзін дзядзька мне так і сказаў: раскідаць царкву — вялікі грэх, з нашых ніхто на гэта не пагодзіцца. І потым, людзі гавораць, што на месцы, дзе будуе царкву Спасюк, немцы ў вайну расстралялі чалавека. “Гэта — сьвятое месца, — гавораць людзі. — Бурыць царкву ніяк нельга”.

28 ліпеня міліцыя разагнала людзей, якія знаходзіліся ў храме, і ўзяла яго пад ахову. 30 ліпеня ў Пагранічны прыяжджала начальства з Горадні, прадстаўнікі япархіі й журналісты дзяржаўных мас-мэдыя. Задача — угаварыць людзей адмовіцца ад Спасюка і сабраць на яго кампрамат.

Сюжэт на абласным тэлебачаньні, паказаны 30 ліпеня, пакінуў дзіўнае ўражаньне. Улады карыстаюцца састарэлымі зьвесткамі, напэўна, ня ведаючы, што І.Спасюк сёньня належыць да аўтакефальнай, а не да народнай царквы. Прычым сьцьвярджаецца, што ён імкнецца разваліць Расейскую праваслаўную царкву, да якой даўно не належыць. Яшчэ яму закідаюць імкненьне да “матэрыяльнага інтарэсу”. А людзі ў Пагранічным, наадварот, ганяць бацюшак з РПЦ, якія дзяруць па тры шкуры за любую “працу” — пахаваньне ці шлюб (па вызначаных расцэнках). А вось Спасюк і хавае, і хрысьціць бясплатна. “Ахвяруйце, колькі можаце”, — кажа ён.

Сяргей Краўцоў


Каментары

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць