Архіў

Павал Абрамовіч. Час паэзіі

№ 16 (278), 26 красавіка 2002 г.


Час паэзіі

Заканамерна, што ў сьпісе ста найлепшых беларускіх кніг ХХ ст., складзеным чытачамі “Нашай Нівы” цягам 1996—2001 гадоў, першую пазыцыю заняла кніга паэзіі (“Вянок” Максіма Багдановіча). Росквіт нашага паэтычнага слова супадае з уздымамі барацьбы за незалежнасьць. Прарокі-вершаскладальнікі нараджаюцца, калі неабходна падрыхтаваць нацыю да барацьбы (“Біце ў сэрцы іх, біце мячамі!”). Але час змаганьня і руйнаваньня мусіць зьмяніцца часам тварэньня, удумлівага асэнсаваньня, спакойнай і доўгай ціхамірнай працы. Час прозы ў беларусаў яшчэ наперадзе. У гэтым кантэксьце словы Максіма Гарэцкага “Прозы, прозы, добрай, мастацкай прозы беларускай дайце нам!” (“Развагі і думкі”, 1914) успрымаюцца як прага нармальнага жыцьця, мара аб дабрабыце ў сваёй дзяржаве.

* * *

Прачытаеш некаторыя творы Адама Глёбуса (“Гісторыя ката”, “Млосьці”, “Дамавік-2 Ненатольны” і інш.) — і быццам пабудзеш псыхааналітыкам, якому аўтар выгаворваецца, расказвае пра дзіцячыя страхі, вылівае бруд падсьвядомасьці й сыходзіць. А ты, доктар, выслухаў ягоную споведзь дый яшчэ грошы за гэта заплаціў.

Асобныя аповесьці і апавяданьні Глёбуса нагадваюць Заля ці Сарокіна; ім не маральнасьці не стае, а мастацкасьці і псыхалягізму. І я па-ранейшаму чакаю менавіта ад гэтага пісьменьніка, якога многія лічаць постацьцю №1 у нашай літаратуры, ягонай галоўнай кнігі — вытанчанага раману эўрапейскага ўзроўню. Аднак час паэзіі доўжыцца, і сам Глёбус, адчуваючы гэта, піша пераважна хайку й танку.

* * *

Сяргей Дубавец — майстар літаратурнай містыфікацыі й правакацыі. У 1993 г. да 100-годзьдзя з дня народзінаў Максіма Гарэцкага ён вылучыў гіпотэзу, што пісьменьнік насамрэч шляхціц і немаўлём яго падмяніла на свайго сына сялянка, як у ягонай аповесьці “Дзьве душы” (абураная дачка Гарэцкага тады нават адкрыты ліст у “Нёман” напісала); невялікім артыкулам “Ружовы туман. Разьдзел з гісторыі таталітарызму” (“ЛіМ”, 1998) умела справакаваў палеміку вакол беларускай савецкай літаратуры; а то заявіў, што Янка Лучына ня быў інвалідам, а ўдала “касіў” ад разьмеркаваньня на Каўказ (“НН”, 2001).

Дубаўцовы заняткі крытыкай і літаратуразнаўствам многія не ўспрымаюць усур’ёз, бо ў нас дасьледчых прац так не пісалі й ня пішуць. А шкада, бо сваімі сьмелымі, арыгінальнымі і суб’ектыўнымі тэорыямі ён робіць сёньня нашмат больш, чым некаторыя нашы крытыкі-акадэмікі. Праз кнігі апошніх (колькі прачытаў я іх!) трэба прадзірацца, як праз дрымучы гушчар. “На выхадзе” з гэтых манаграфій адчуваеш стому і абыякавасьць (тое ня тычыцца “Загадкі Багдановіча” Стральцова і некаторых іншых прац), а ясныя тэксты Дубаўца крышаць дагматызм мысьленьня і замшэлыя вобразы-ідалы, выклікаюць падвоеную ахвоту чытаць айчынных клясыкаў, глыбей спасьцігаць таямніцы і законы мастацтва. Ягоныя артыкулы пераконваюць нас, што літаратуру (і крытыку) твораць жывыя людзі і ёсьць мноства варыянтаў прачытаньня іх жыцьцяў і кніг. І вось яшчэ: я пэўны, што ўдумлівую прадмову Дубаўца да кнігі Быкава “Пахаджане” школьнікі ня будуць “перапісваць” у свае сачыненьні: яна занадта аўтарская, занадта… караценькая, у адрозьненьне ад зробленай паводле шаблёну сухой і доўгай прадмовы да “Знаку бяды” (з сэрыі “Школьная бібліятэка”), якую ўжо каторы год па ўсёй краіне бяздумна “перадзірае” ў сшыткі пераважная большасьць нашых вучняў, патроху губляючы і без таго невялікую цікавасьць да роднай літаратуры.

Павал Абрамовіч


Каментары

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы6

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

У чатырох абласцях Беларусі выраслі цэны на праезд грамадскім транспартам

Дзевяцігадовы хлопчык у Мінску аддаў 17‑гадоваму кур'еру сейф з грашыма бацькоў1

Трамп пачаў перамовы з Іранам пад ціскам саюзнікаў7

«Звычайна ўжо раніцай 60 чалавек было». У Мінску збіраецца вялікая чарга па бярозавы сок4

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць