Андрэй Расінскі. Кадры

«Міс Потэр», «Пісьменьнікі свабоды», «Напалеон»

Касьцюмныя гістарычныя драмы і сацыяльная гісторыя пра выхаваньне.

Міс Потэр

Пісьменьнікі свабоды

Напалеон

Міс Потэр (Miss Potter)

poster

Вялікабрытанія – ЗША, 2006, каляровы, 92 хв.

Рэжысэр: Крыс Наон

Ролі выконваюць: Рэнэ Зэльвэгер, Юэн Макгрэгар, Эмілі Ўотсан, Барбара Флін, Біл Пэтэрсан, Лойд Оўэн

Жанр: Біяграфічная драма

Адзнака: 7 (з 10)

Дзіцячую пісьменьніцу Бэатрыкс Потэр шануюць і любяць у ангельскамоўным сьвеце. Томас Эліат, Крыстафэр Ішэрвуд, Грэм Грын захапляліся дзіцячымі гісторыямі, напісанымі з тонкай іроніяй.

Бэатрыкс Потэр жыла напрыканцы ХІХ стагодзьдзя, калі творчая праца жанчыны не ўхвалялася.

Гераіня спрабуе выдаць дзіцячую кніжку з уласнымі ілюстрацыямі. Выдаўцы-мужчыны са скепсісам ставяцца да гэтай ідэі, але, нарэшце, пагаджаюцца, прапанаваўшы гераіні ў якасьці рэдактара свайго недарэку-брата.

Два “партызаны” віктарыянскай эпохі – “малодшы брат” і жанчына-пісьменьніцца знаходзяць агульную мову, і неўзабаве іхняя праца перарастае ў каханьне… Але матуля Бэатрыкс ня лічыць выдаўца годнаю партыяй…

Узважаная й грунтоўная драма з дасьціпным і вытанчаным дуэтам Рэнэ Зэльвэгер і Юэна Макгрэгара. Рэалістычная гісторыя суворай віктарыянскай эпохі суправаджаецца ўдалымі анімацыйнымі грымасамі ажыўленых гусак, трусаў і коцікаў.

Пісьменьнікі свабоды (Freedom Writers)

ЗША – Нямеччына, 2007, каляровы, 123 хв.

Рэжысэр: Рычард ЛаГравэнэс

Ролі выконваюць: Гілары Сўонк, Патрык Дэмпсі, Скот Глен, Імельда Стонтан, Джэйсан Фін

Жанр: Сацыяльная драма

Адзнака: 5,5 (з 10)

Маладзенькая настаўніца ангельскай мовы (Гілары Сўонк) выкладае ў школе каліфарнійскага гарадку Лонг-Біч. Гарадок славіцца бандыцкімі традыцыямі – і кожны з вучняў так ці інакш знаёмы з крымінальным сьветам і наркотыкамі. Старыя настаўнікі раяць гераіні паставіцца да сваёй працы фармальна і не зважаць на дзяцей, якіх ужо і “ня выправіш”. Але гераіня здавацца не зьбіраецца. Яна прапануе вучням завесьці дзёньнікі – і запісваць усё, што баліць…

Так “цяжкія падлеткі” з крымінальных кварталаў становяцца “пісьменьнікамі свабоды”.

Пэдагагічная й сацыяльная драма, што разыграна Гілары Сўонк, заснаваная на сапраўднай гісторыі – і разглядаецца многімі, як кіраўніцтва да дзеяньня.

У Злучаных Штатах касавы прыбытак ад карціны ў паўтары разы пераўзыйшоў бюджэт.

Напалеон N (Io e Napoleone)

posterФранцыя – Італія – Гішпанія, 2006, каляровы, 100 хв.

Рэжысэр: Паала Вірзі

Ролі выконваюць: Даніэль Атой, Эліа Джэрмана, Моніка Бэлючы, Сабрына Імпачыаторэ, Валерыа Мастандрэа

Жанр: Гісторыка-біяграфічная драма з іранічным адценьнем

Адзнака: 6 (з 10)

1814 год. Востраў Эльба. Марціна – бібліятэкар былога Імпэратара. Малады чалавек ненавідзіць Напалеона і нат жадае яго забіць, але складае калекцыю ягоных фразаў…

Карціна Паала Вірзі дэманструе знакамітага імпэратара ў адстаўцы: ён плача, кушае, прыдумвае афарызмы… і ўсё яшчэ ўлюбёнец натоўпу.

Драма зь лёгкай іранічнай усьмешкай дэманструе мэханізмы шаленства ад тыраніі, правінцыйнага стодапакланеньня – і нішчымнасьць самога дыктатара. Імпэратара разьвінчана-гратэскна і плаксіва-патасна сыграў Даніэль Атой.

Усе фільмы

Каментары

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў4

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана12

Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда5

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць