Меркаванні88

«Статус беларусаў ня будзе розьніцца ад статусу чукчаў»

Як расейскамоўныя палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі ставяцца да нядаўняга закліку Ўладзімера Парфяновіча і Леаніда Сініцына, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі асацыяваным членам?

Як расейскамоўныя палітычныя і культурныя дзеячы Беларусі ставяцца да нядаўняга закліку Ўладзімера Парфяновіча і Леаніда Сініцына, каб Беларусь увайшла ў склад Расеі асацыяваным членам?

Сяргей Скрабец, былы палітвязень і дэпутат палаты прадстаўнікоў: «Па‑першае, у нас няма ніякіх эканамічных падставаў для такога кроку. Расея — гэта краіна рынкавай эканомікі, а ў Беларусі ў эканоміцы невядома што. Па‑другое, юрыдычны аспэкт, Расея разам з ЗША і Вялікай Брытанія зьяўляюцца гарантамі нашага сувэрэнітэту. І нарэшце, па‑трэцяе, на гэта няма ніякага маральнага права. Сотні тысяч беларусаў гінулі ў барацьбе за дзяржаўную незалежнасьць. Таму мы ня можам пра гэта гаварыць, хоць бы з павагі да гэтых людзей».

Аляксандар Адамянц, філёзаф: «Адназначна адмоўна. Гэты «Маніфэст» абсалютна супярэчлівы. З аднаго боку, яны за ўваходжаньне ў склад Расеі, з другога — гавораць пра дзяржаўны сувэрэнітэт. Надзеі на дэмакратызацыю Беларусі з дапамогай Расеі ня маюць пад сабой грунту».

Міхаіл Марыніч,былы палітвязень і міністар: «Кожны мае права на сваю пазыцыю. Разам з тым я лічу, што ініцыятыва Сініцына і Парфяновіча безэфэктыўная. Сёньня трэба думаць пра дзяржаўны сувэрэнітэт, а не пра яго страту. Лічу «Маніфэст» цалкам контрапрадуктыўным».

Валер Фралоў, генэрал: «Я добра ведаю гэтых хлопцаў, добра ведаю, што і хто стаіць за іхнімі заявамі. Лічу, што гэтыя прапановы спроба неяк паўплываць на адзін зь міжнародных суб’ектаў, які здольны зьмяніць сытуацыю ў Беларусі, то бок на Расею. Гэта звычайная спроба набраць палітычныя пункты ў Расеі. Але гэтыя палітыкі не перасьледуюць скурныя інтарэсы, яны сапраўды жадаюць лепшага нашай краіне. Асабіста я не падтрымліваю хлопцаў. Я за незалежную, сувэрэнную, дэмакратычную Беларусь, якая будзе мець добрыя адносіны з Расеяй. Уваходжаньне ў склад Расеі асацыяваным членам нічым ня будзе розьніць статус беларусаў ад статусу чукчаў ці буратаў. Бліжэйшым часам я зьбіраюся яшчэ паразмаўляць зь Сініцыным і Парфяновічам, каб пераканаць, што абраны імі шлях памылковы».

Аляксандар Вайтовіч, былы прэзыдэнт Акадэміі навук і сьпікер Савету рэспублікі: «Стаўлюся рэзка адмоўна. Так нельга рабіць, бо Парфяновіч і Сініцын фактычна прапаноўваюць парушыць беларускую Канстытуцыю і жыць у адпаведнасьці з Канстытуцыяй Расеі. «Маніфэст» сумбурны. Хлопцы не падумалі над тым, што робяць».

Андрэй Суздальцаў, палітоляг: «Кепска паставіўся. Беларускі народ заслужыў права жыць у сваім доме, у незалежнай краіне. Расея мусіць таксама паважаць гэты выбар беларусаў і нельга іх пазбаўляць такой магчымасьці. Той фармат інтэграцыі, які прапанавалі Парфяновіч і Сініцын, нежыцьцяздольны. Такі фармат як асацыяваны член мог быць актуальны ў сярэдзіне 1990‑х, але не цяпер».

Каментары8

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

«Там, дзе рэзалі ўваход, мы знайшлі свой абход». Дураў выпусціў ШІ-шансон пра блакіроўкі інтэрнэту3

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» прызнаныя адразу шэсць кааліцый, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду6

Жанчына зарэзала палюбоўніка, які прыраўнаваў яе да некага з тыктока. Муж у гэты час быў на заробках у Расіі3

Канапацкая зноў паляцела ў ЗША18

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні6

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы31

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць