Грамадства66

Бяляцкі прасіў польскіх дыпламатаў не перадаваць Мінску інфармацыю пра яго рахункі

Алесь Бяляцкі прасіў польскіх дыпламатаў не перадаваць Мінску інфармацыю пра яго рахункі ў Польшчы, на якіх былі сродкі для дзейнасці закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна». Пра гэта піша польская Rzeczpospolita.

Паводле звестак газеты, у чэрвені 2011 года Бяляцкі асабіста прыходзіў у пасольства Польшчы і прасіў не перадаваць гэтую інфармацыю беларускаму боку. Факт візіту пацвердзілі жонка Бяляцкага Наталля Пінчук і яго калега Валянцін Стэфановіч.

Выданне зазначае, што Бяляцкага ў пасольстве запэўнілі: перадача ў Мінск інфармацыі аб рахунках немагчымая і пра сітуацыю будзе паведамлена міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму.

У сваю чаргу прэс-сакратар МЗС Польшчы Марцін Басацкі заявіў Rzeczpospolita, што Сікорскі не атрымліваў такой інфармацыі. Басацкі таксама адмовіўся пацвердзіць, ці сустракаліся польскія дыпламаты ў Мінску з Бяляцкім. «Мы не можам інфармаваць пра магчымыя кантакты нашых дыпламатаў з беларускімі апазіцыянерамі, асабліва з тымі, хто, як Алесь Бяляцкі, знаходзяцца ў турме», — сказаў ён.

Прэс-сакратар Генеральнай пракуратуры Польшчы Матэуш Мартынюк зазначыў, што ні сам Сікорскі, ні хтосьці іншы з супрацоўнікаў МЗС не папярэджвалі генеральнага пракурора Анджэя Шарамета пра нейкія асаблівасці ў выпадку з Бяляцкім.

Мартынюк заўважыў, што размова паміж Сікорскім і Шараметам адбылася ўжо пасля таго, як звесткі пра рахункі былі перададзены ў Мінск.

Нагадаем, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі абвінавачаны ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры. У лістападзе 2011 года суд прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўлічыў тое, што грошы, якія паступалі на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Не быў узяты пад увагу і той факт, што ўрон, які, паводле версіі суда, нанёс Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў беларускіх грамадзян.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Ён абвешчаны вязнем сумлення, яго вызвалення патрабуе міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў27

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць