Улада66

З сайта Evening Standard знікла публікацыя пра Лукашэнку і Халіп

Прэс-служба прэзідэнта: Ніякага Олівера Пула не было.

З сайта брытанскай газеты Evening Standard знікла публікацыя з вытрымкамі з інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі, дзе ён выказваўся пра Ірыну Халіп. А ў прэс-службе прэзідэнта запэўніваюць, што ніякаму Оліверу Пулу кіраўнік Беларусі інтэрв’ю не даваў.

Пры звароце да старонкі з тэкстам матэрыялу з’яўляецца паведамленне: «Выбачайце! Мы не можам даць доступ да старонкі, якую вы шукаеце. Гэтая старонка магла быць выдаленая».

Нагадаем, у публікацыі пад загалоўкам «Апошні дыктатар Еўропы пагадзіўся адпусціць журналістку пасля просьбы Standard» былі апублікаваныя сенсацыйныя прызнанні Аляксандра Лукашэнкі, якія датычаць уласнага карэспандэнта «Новай газеты» і жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава — Ірыны Халіп.

Нібыта ў інтэрв’ю журналісту выдання Оліверу Пулу Лукашэнка заявіў, што гатовы адпусціць Халіп:
«А што, яна тут? Я думаў, яна ў Маскве. Адпраўце сёння ж з вячэрнім канём. Забірайце і больш сюды не прывозьце. Я пра гэтага чалавека наогул гаварыць не магу. Ніколі дарэмна не вымаўляеце гэтае слова. Вы хочаце яе ў Маскву — вязіце», — прыводзіць словы Лукашэнкі «Новая газета» са спасылкай на брытанскае выданне.

Затым Лукашэнка нібыта звярнуўся да аднаго з памочнікаў: «Удакладніце, хто наогул гэтым займаецца — з міліцыі ці хто там, і мне скажыце. <…> Бачыце, дыктатура таксама добрая. Ні адзін прэзідэнт адразу не прыняў бы рашэнне, а я вось прыняў. <…> Халіп вы сёння везяце замест жонкі дадому».

Як мяняюцца тэксты ў газетах

Змянілася і публікацыя на сайце «Новай газеты». У першапачатковым варыянце чытаем:

«Сёння ў брытанскай штодзённай газеце The Evening Standard былі апублікаваныя сенсацыйныя прызнанні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія датычаць уласнага карэспандэнта „Новай“ Ірыны Халіп. На мінулым тыдні прэзідэнт даў інтэрв’ю журналістам газеты, дзе згадаў пра палітвязняў, дыктатуру і скінутых на Мінск самалётам плюшавых мядзведзікаў. Адно з пытанняў журналіста газеты Олівера Пула датычыла Ірыны».

У новым:

«Сёння ў брытанскай штодзённай газеце Independent былі апублікаваныя сенсацыйныя прызнанні прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, якія датычаць уласнага карэспандэнта „Новай“ Ірыны Халіп. На мінулым тыдні прэзідэнт даў інтэрв’ю газеце, у якім згадаў пра палітвязняў, дыктатуру і скінутых на Мінск самалётам плюшавых мядзведзікаў. Адно з пытанняў інтэрв’юера Яўгена Лебедзева датычыла Ірыны».

Цікава, што на сайце Independent матэрыялу пра Лукашэнку і Халіп няма.

Цытаты суправаджаліся відэазапісам.

«Ніякага Олівера Пула і ніякага Evening Standard не было»

У прэс-службе прэзідэнта заявілі, што ніякага інтэрв’ю журналісту на імя Олівер Пул з газеты Evening Standard Аляксандр Лукашэнка не даваў.

— Ніякага Олівера Пула і ніякага Evening Standard не было, — заявіў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі.

Адзначым, што выданні Evening Standard і Independent належаць расійскаму прадпрымальніку Аляксандру Лебедзеву. У 2009 годзе ён набыў кантрольны пакет акцый Evening Standard за сімвалічную суму 1 фунт стэрлінгаў, у 2010-м за тую ж суму ён купіў і Independent. 39% акцый «Новай газеты» таксама належаць Аляксандру Лебедзеву.

9 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв’ю брытанскай газеце Independent, а таксама карпарацыі «Бі-бі-сі». Па беларускім тэлебачанні былі паказаныя фрагменты гэтага інтэрв’ю. Цалкам яно яшчэ не выходзіла. Сярод іншага паведамлялася, што беларускі прэзідэнт пагутарыў з уладальнікам выдання Яўгенам Лебедзевым, На фрагментах відэа можна заўважыць, што беларускі кіраўнік, звяртаючыся да суразмоўцы, некалькі разоў называе яго па імені — Жэня.

Яўген Лебедзеў — «свецкі леў і герой містыфікацый расійскай і брытанскай жоўтай прэсы. Сын Аляксандра Лебедзева, вядомага банкіра і былога дэпутата Дзяржаўнай думы РФ, жыве і займаецца бізнэсам у Лондане. (…) У пачатку 2008 года стаў генеральным дырэктарам лонданскай газеты Evening Standard», — так піша пра Лебедзева-малодшага «Сноб». У англамоўным артыкуле Вікіпедыі, прысвечаным Яўгену Лебедзеву, яго называюць уладальнікам і выдаўцом Evening Standard і выдаўцом Independent.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне11

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць