Грамадства4141

Лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру назавуць сёння. Ці атрымае яе Алесь Бяляцкі?

Пераможцу абяруць нарвежцы.

Лаўрэата прэміі міру вызначае Нобелеўскі камітэт у Осла на чале з генеральным сакратаром Рады Еўропы, былым прэм’ерам Нарвегіі Торб’ернам Ягландам.

Пяць чальцоў камітэта абіраюцца нарвежскім парламеэнтам і звычайна рэпрэзентуюць увесь палітычны спектр.

Сёлетняга лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру выберуць з 231 намінанта — 188 чалавек і 43 арганізацыяў. Сярод намінаваных на атрыманне прэміі – асуджаны на чатыры з паловаю гады зняволення беларускі праваабаронца, кіраўнік зачыненага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Апрача Бяляцкага, у ліку фаварытаў фігуруюць амерыканскі палітолаг і ідэолаг негвалтоўнага змагання з дыктатарскімі рэжымамі Джын Шарп, апазіцыйная кубінская блогерка Яані Санчэс, расійская праваабаронца Святлана Ганнушкіна і піянер барацьбы за правы чалавека ў Афганістане Сіма Самар.

Сёлета з прычыны крызісу Нобелеўская прэмія міру складае 8 мільёнаў замест ранейшых 10 мільёнаў шведскіх крон (931 тысяча замест 1 мільёна 200 тысяч еўра).

Каментары41

Цяпер чытаюць

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ47

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў Беларусі ў красавіку купілі за паўмільёна даляраў

Наўседа: Прысутнасць войскаў ЗША ў Літве не залежыць ад адносін з Мінскам1

Кубракоў расказаў, што цяпер з пакістанцамі ў Беларусі5

Лукашэнка паляцеў у Маскву4

Беларускі фатограф у Польшчы шукае скрадзены Lexus11

38‑гадовага юрыста з Гродна пасадзілі за «абразу» Лукашэнкі і «экстрэмізм»2

На парад у Маскве не пусцяць замежныя СМІ4

Дроны атакуюць Грозны1

На поўдні Расіі спыніліся палёты самалётаў: УСУ паразілі будынак аэранавігацыі ў Растове11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ47

Зяленскі афіцыйна дазволіў Пуціну правесці парад — указ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць