Свет66

Дарадца прэзідэнта Літвы: Не кантактаваць з Беларуссю немагчыма, ізаляваць яе ад Еўропы няварта

Будучы суседкай Беларусі, Літва не можа з ёй не размаўляць, а з ізаляцыяй не згодна ўся Еўропа, кажа старшы дарадца прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце па пытаннях знешняй палітыкі.

З іншага боку, па словах Явіты Нелюпшэне, уводзячы мэтавыя санкцыі, Еўропа шле выразны сігнал рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, які парушае фундаментальныя правы чалавека.

«Не мець зносін, будучы суседзямі, немагчыма. Маючы мяжу працягласцю амаль 700 км, цесныя і сталыя гістарычныя, гандлёвыя і культурныя сувязі, абарваць іх нерэальна.

Уся Еўропа прызнае, што ізаляцыя невыгадная і не апраўдвае сябе», — сказала Нелюпшэне BNS.

Паводле яе слоў, нельга адмежавацца ад рашэння мноства агульначалавечых, эканамічных, транзітных, прыродаахоўных, культурных праблем, праблем бяспекі і інш

«Акрамя таго, нам не стварыць добры прыклад дэмакратыі ніяк інакш, як толькі стварыўшы для простых беларусаў магчымасць адчуць яе на вуліцах Вільні або ў якой-небудзь іншай еўрапейскай сталіцы. Гэта відавочна», — сказала дарадца прэзідэнта.

«Асобнае пытанне — мець кантакты і якія мець кантакты з палітычным рэжымам.

Тут таксама відавочна, што выразны знак рэжыму, што парушае фундаментальныя правы чалавека, павінен быць. У выпадку з Беларуссю гэты знак — мэтавыя акцыі ў дачыненні да канкрэтных спонсараў рэжыму — забарона на візы і прыпыненне эканамічных сувязяў», — сказала Нелюпшэне.

Дарадца прэзідэнта падкрэсліла, што

«ў сэнсе нацыянальнай бяспекі лепш, калі Беларусь з’яўляецца незалежнай дзяржавай, якая сама прымае галоўныя рашэнні».

«Лагічны вывад з гэтага ўсяго — палітыка «двухбаковай дарогі», якой прытрымліваюцца і Літва, і ўвесь Еўрасаюз (ЕС).

Больш эфектыўнай палітыкі, якая дазволіла б знайсці баланс паміж павагай да дэмакратыі і правоў чалавека і рацыянальнымі прагматычнымі інтарэсамі, пакуль няма», — сказала дарадца.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Выставілі на таргі McLaren, які везлі расіяніну, але канфіскавалі праз чатыры гады судоў. Стартавы кошт уражвае6

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі24

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго18

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць