Грамадства44

Арганізатары «плюшавага дэсанту» не планавалі звальняць беларускіх генералаў

«Мы, прызнацца, не чакалі, што наша акцыя будзе мець такія сур’ёзныя наступствы».

Арганізатары «плюшавага дэсанту», прадстаўнікі шведскай піяр-кампаніі Studio Total, не чакалі такіх сур’ёзных наступстваў ад праведзенай акцыі. Так пракаментаваў БелаПАН учарашнія адстаўкі высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў Томас Мазэці, які пілатаваў лёгкаматорны самалёт, што парушыў дзяржмяжу Беларусі.

«Мы, прызнацца, не чакалі, што наша акцыя будзе мець такія сур’ёзныя наступствы.
Ведаеце, мы зрабілі гэта таму, што любім людзей Беларусі. У вас шмат добрых, смелых журналістаў, і мы проста хацелі паказаць ім нашу падтрымку. Мы ні ў якім выпадку не ставілі за мэту падставіць кагосьці пад звальненне, вымовы. Сэнс нашай акцыі быў у тым, каб паказаць: беларускі народ падтрымліваюць у свеце», — сказаў Мазэці.

На яго думку, звольненыя начальнікі «вінаватыя не больш, чым сам Лукашэнка». «Але прэзідэнт Беларусі спрабуе знайсці кагосьці, на каго можна зваліць віну», — дадаў швед.

Мазэці яшчэ раз падкрэсліў, што ўсю неабходную інфармацыю пра беларускую сістэму СПА ўдзельнікі «плюшавага дэсанту» без цяжкасцяў знайшлі ў інтэрнэце. «Усё, што нам было патрэбна, мы адшукалі ў Сетцы. У беларускай СПА было зусім няцяжка разабрацца, паколькі гэта вельмі старая, не надта добрая сістэма. Нам было нескладана яе абысці», — заявіў супрацоўнік Studio Total.

Ён таксама паведаміў, што арганізатары акцыі спрабавалі выйсці на кантакт з беларускімі афіцыйнымі асобамі, каб інфармаваць іх пра свае дзеянні.
«Але яны чамусьці не хочуць з намі размаўляць. Я не ведаю, чаму», — сказаў Томас Мазэці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць22

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Усе навіны →
Усе навіны

Іран знішчыў самалёт ЗША за 500 мільёнаў даляраў10

Гледачы Тэатра лялек сыходзяць, не дагледзеўшы спектакля. Чаму?11

Чаму пры ўкусе кляшча бессэнсоўна адразу здаваць аналіз крыві1

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве11

У Рагачоўскім раёне патануў 16‑гадовы падлетак — ён праваліўся пад лёд

Фядута: Мая павага да Змітра Дашкевіча павышалася тры разы. І цяпер — ізноў5

Як пагроза з боку Расіі зрабіла Германію вядучай вайсковай сілай Еўропы7

У Тэль-Авіве ў выніку абстрэлу загінуў 52‑гадовы ўраджэнец Віцебска

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць22

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць