Грамадства3232

Башарымаву прад’явілі абвінавачванне, Сурапіну — пакуль не. Чакалі мішак з фотаапаратам?

23 ліпеня скончыўся 10-дзённы тэрмін затрымання студэнта журналістыкі БДУ Антона Сурапіна, аднак на волю ён не выйшаў. Абвінавачванне яму пакуль не прад’яўленае. З удзелам затрыманага журналіста сёння праводзіліся працэсуальныя дзеянні. Яго пакінулі ў турме для далейшага разгляду. Гэта ўся інфармацыя, якую змагла паведаміць адвакатка Антона Сурапіна пасля наведвання КДБ, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Затрыманы студэнт перадаў прывітанне ўсім, хто яго падтрымлівае. Антону Сурапіну вядома аб тым рэзанансе, які выклікаў яго арышт.

Сурапіна спецслужбісты затрымалі 13 ліпеня. Ён падазраецца ў «дапамаганні незаконнаму перасячэню мяжы Рэспублікі Беларусь».

Па гэтай жа справе раней, 6 ліпеня, спецслужбы затрымалі сталічнага рыэлтара Сяргея Башарымава. Як паведамляе Charter97.org, 16 ліпеня яму прад’явілі абвінавачванне па ч. 3 арт. 371 КК «Незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь».

Пацвярджэння інфармацыі пра абвінавачванне Башарымаву з афіцыйных крыніц пакуль няма.

Арганізатар палёту медзведзіроўшчыка швед Кромвэл заявіў, што з Башарымавым кантактаваў толькі ў справе зняцця кватэры ў Мінску. Насамрэч, Башарымаў займаўся здачай у арэнду ў тым ліку адной з кватэр насупраць Адміністрацыі прэзідэнта. У той жа час

Кромвэл заяўляў, што ў Мінску ў іх напагатове быў чалавек, гатовы сфатаграфаваць скіданне мядзведзікаў. Магчыма, беларускія спецслужбы мяркуюць, што гэтым чалавекам мог быць Башарымаў.

Шведы, у сваю чаргу, ручаюцца, што ажыццявілі сваю акцыю без падтрымкі беларусаў, бо не хацелі падстаўляць іх пад удар. Хто афармляў запрашэнні для шведаў, каб яны маглі аформіць візы? Кромвэл кажа, што гэта было тое самае рыэлтарскае агенцтва Башарымава.

Абсурднасці сітуацыі дадае той момант, што беларускія ўлады дагэтуль не прызналі факту скідання мядзведзікаў.
І, тым не менш, адначасова расследуецца крымінальная справа.

Сваім палётам група шведаў хацела звярнуць увагу на парушэнні свабодаў чалавека ў Беларусі. Ім гэта ўдалося. А новыя арышты ў Мінску выклічуць новую хвалю публікацый у сусветных СМІ.

Сяргею Башарымаву пагражае суровае пакаранне — ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Што да Сурапіна, то ён першы апублікаваў фоты мядзведзікаў у сваім блогу. Стала вядома, што
кадэбісты дапыталі таксама 16-гадовую дзяўчыну з Івянца Кацю Скурат. У чым яе падазраюць, да канца не ясна.

Каментары32

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА27

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман2

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць