Улада66

Кожнаму кандыдату дадуць пяць хвілін эфіру

Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 5 ліпеня прыняў палажэнне аб парадку выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі падчас выбарчай парламенцкай кампаніі.

Як паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, кожнаму кандыдату будзе давацца па 5 хвілін эфірнага часу, яшчэ 5 хвілін — вядучаму. Гэта значыць, калі ў дэбатах будуць удзельнічаць два кандыдаты, яны будуць доўжыцца 15 хвілін, 5 кандыдатаў — паўгадзіны.

Парадак правядзення дэбатаў Ярмошына назвала самым цяжкім момантам дакумента, бо кандыдатаў будзе шмат — як мяркуецца, на кожную акругу па пяць чалавек, а ў Мінску — па сем.

«Калі зыходзіць з нашых разлікаў, то на дэбаты па ўсёй Беларусі запатрабуецца 219 гадзін — гэта вельмі шмат з пункту гледжання ўспрымання выбаршчыкам. Усе праблемы будуць вырашацца ў працэсе. Не выключана, што ў гэтую пастанову з часам будуць унесены змяненні», — сказала кіраўнік ЦВК.

Паводле яе слоў, у дэбатах кандыдаты змогуць баць удзел як асабіста, так і накіроўваць на іх сваіх памочнікаў.

Акрамя таго, кожны кандыдат у дэпутаты атрымае магчымасць бясплатна апублікаваць сваю праграму ў адной з рэспубліканскіх дзяржаўных газет, а таксама ў абласной, гарадской або раённай.

Аб’ём праграмы не павінен перавышаць дзве машынапісныя старонкі, ці чатыры тысячы знакаў.

Кандыдатам у дэпутаты таксама будзе дадзена права выступлення па тэлебачанні і радыё. Па тэлебачанні выступленні будуць трансліравацца з 19.00 да 20.00, па радыё — з 18.00 да 19.00.

Парламенцкія выбары ў Беларусі пройдуць 23 верасня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць тэхналогій, якія могуць радыкальна змяніць свет у бліжэйшыя 25 гадоў4

ЗША і Іран не змаглі дасягнуць пагаднення ў Ісламабадзе. Вэнс паехаў з Пакістана12

Людзі з кожным годам размаўляюць усё менш — і гэта бяда5

У Гродне ўжо трэці дзень шукаюць зніклага падлетка

Украіна перадала Расіі прапанову працягнуць перамір'е пасля Вялікадня1

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце47

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць