Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»2424

Мілінкевіч і астатнія атрымалі адказ

"Прэзыдэнт Беларусі адкінуў чуткі пра сваю сур'ёзную хваробу". Магчыма, у гэтым загалоўку БЕЛТА адлюстравана звышзадача сёньняшняй паездкі афіцыйнага кіраўніка па сталічным раёне. Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

"Прэзыдэнт адкінуў чуткі пра сваю сур'ёзную хваробу". Магчыма, у гэтым загалоўку БЕЛТА адлюстравана звышзадача сёньняшняй паездкі афіцыйнага кіраўніка па сталічным раёне.

З камэнтару Аляксандра Лукашэнкі вынікае: ён адсачыў рэакцыю сеціва на сваю доўгую адсутнасьць у тэлевізійных рэпартажах. І вось сёньня адказаў у духу вядомага анэкдоту: не дачакаецеся!

Яшчэ адзін блёк заяваў фактычна ёсьць адказам на ліст Мілінкевіча і заклікі дэмакратычнае грамадзкасьці разам адсьвяткаваць Дзень Волі. Заяўлена, што кіраўнік дзяржавы не зьбіраецца абараняць свае ідэі на плошчах. А за моладзь, маўляў, трэба змагацца на вытворчасьці.

Увогуле ж апазыцыя і Захад атрымалі даволі экспрэсыўны адказ на свае пасажы аб дыялёгу. "Краіну мы ім не аддамо", — цытуе "Інтэрфакс". І канкрэтна: "...у пысу надаем таму, хто адважыцца згарнуць той працэс, што ідзе ў краіне". Плюс паабяцана разабрацца з пазыцыяй амбасадараў, што назіралі 25 сакавіка за маніфэстацыяй.

Аднак адсутнасьць на гэты момант (дай бог і надалей!) рэпрэсіяў ў дачыненьні да арганізатараў Дня Волі дазваляе зрабіць дапушчэньне, што ўчыняць паказальны разбор палётаў наверсе ня надта настроеныя. Хутчэй што сёньняшняя мэталёвая рыторыка працуе на падмацаваньне іміджу моцнага лідэра.

Лукашэнка кажа, што ня бачыць патрэбы мяняць тактыку стасункаў з апазыцыяй. Разам з тым, зь ягоных слоў вынікае, што імпрэзы ля бібліятэкі і ў аэрапорце 25 сакавіка былі замаскаваным жэстам кансалідацыі: "Лепшыя пляцоўкі ім аддалі" (!).

І яшчэ адзін фармальны алягізм. Калі афіцыйна трактуецца, што 25-га пад бел-чырвона-белымі сьцягамі хадзіла нікчэмная купка, то нашто надаваць падзеі столькі ўвагі на ўзроўні першай асобы дзяржавы?

Выглядае на тое, што насамрэч праблема дачыненьняў з прадэмакратычнай часткай грамадзтва і Захадам клапоціць афіцыйнага кіраўніка дастаткова сур'ёзна.

Зрэшты, гэтыя ўражаньні навеяныя фрагмэнтарнымі на цяперашні момант мэдыйнымі паведамленьнямі пра наведваньне Менскага раёну.

Пра акцэнты, нюансы і кантэксты даведаемся з "Панарамы" :)

Каментары24

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць