Грамадства33

Рабочыя «Граніта» адмовіліся працаваць у свята

Рабочыя прадпрыемства ў Мікашэвічах адмовіліся працаваць на Радаўніцу насуперак патрабаванню начальства.

Не дапамаглі ні ўгаворы, ні пагрозы. Некаторыя работнікі кажуць, што такім чынам выказалі пратэст супраць рэпрэсій, якія зазнае незалежны прафсаюз.

Як распавёў экскаватаршчык Леанід Дубаносаў,

напярэдадні святочных выхадных начальства агітавала рабочых выйсці на працу, бо прадпрыемства ўжо чацвёрты месяц не выконвае план:

«Адмовіліся, не захацелі ісці працаваць на свята. Па-першае, і свята такое, што трэба і на могілкі схадзіць… То пачалі ўпрошваць, пачалі ездзіць аўтобусам па экскаватарах, на кожны экскаватар. Карацей, цэлай дэлегацыяй…»

Экскаватаршчык кажа, што людзі адмовіліся працаваць нават за аплату ў чатыры разы большую, бо не давяраюць кіраўніцтву:

Калі пачаў Гаўрылковіч правіць, ён пачаў сваё праўленне з рэпрэсій. Чацвёрты месяц плану няма, а яны бегаюць толькі, людзей змушаюць вярнуцца ў прафсаюз. Я кажу: дай нармальны людзям заробак, яны намёты ля тых экскаватараў паставяць, каб, не дай Бог, не спазніцца. І каб можна было нават лішнюю хвіліну папрацаваць. А так у нас выходзіць, што працуюць людзі, бяруць водпуск і едуць у Расею — не адпачыць з жонкай ці дзецьмі, а едуць у Расею на заробкі…»

Сакратар незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Анатоль Літвінка лічыць начальства вінаватым у невыкананьні пляну:

«Прыяжджаў намеснік прэм’ер-міністра. Яны крышку, я так зразумеў, далі не тыя лічбы намесніку прэм’ер-міністра. І яны разлічвалі на тое, што ўдасца ім падцягнуць гэтыя вытворчыя паказчыкі, план, за кошт працы ў святочныя дні. Калі людзі не выйшлі, то атрымліваецца, што яны не змогуць далей статыстыку скажаць».

Кіраўнік суполкі БНП на «Граніце» Алег Стахаевіч кажа, што адмова рабочых задаволіць просьбу начальства — заканамерны адказ на ціск:

«Кіраўніцтва паказала сябе некампетэнтным, не ўмеючым развязваць такія сітуацыі. Рабочыя — гэта рухавік вытворчасці. Калі ты да рухавіка ставішся дрэнна, несвоечасова мяняеш масла, фільтры, ён табе як адкажа? Зламаецца ў той момант, калі ты гэтага не чакаеш».

Напрыканцы 2011 года некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюза. Рабочыя абвясцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюза адчулі на сабе ціск з боку адміністрацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў6

Дрон, які заляцеў у Літву і там узарваўся, не быў зафіксаваны літоўскімі радарамі2

«Советская Белоруссия» адказала на прызнанне сябе экстрэмісцкай пакаянным лістом7

«Тэлефон, цацкі новыя, коцік». Беларус паказаў вясковую прыбіральню і скарыў тыкток3

У Калумбіі разбіўся самалёт з больш чым сотняй вайскоўцаў на борце

Пуцін канстатаваў пачатак спаду расійскай эканомікі16

Мінчанка назбірала ў лесе грыбоў, падобных да вядомага печыва. Ці ядомыя яны?

Беларускам дадуць дзве бясплатныя спробы зацяжарыць праз ЭКА4

Мінск выдае за «зніжкі» звычайныя тарыфы «Белмытсэрвіса». Колькі заплацяць за прастой фур літоўскія перавозчыкі?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці6

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць