Грамадства22

Атрошчанкава знялі з цягніка на Вільню

Пры гэтым у каардынатара «Еўрапейскай Беларусі» была на руках даведка, што выезд яму дазволены.

Аляксандр Атрошчанкаў збіраўся наведаць Вільню разам з жонкай з турыстычнай мэтай. Напярэдадні ён атрымаў з аддзела па грамадзянстве і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска даведку, што выезд за межы краіны яму дазволены, паведамляе Хартыя'97.

Аднак на станцыі «Гудагай» Атрошчанкава знялі з цягніка, забралі пашпарт і пасля праверкі звестак заявілі, што выезд з краіны яму забаронены. У дакументы паставілі адпаведны штамп.

* * *

Нагадаем, што Аляксандра Атрошчанкава, Анатоля Лябедзьку і Сяргея Калякіна ў ноч на 28 сакавіка знялі ў Оршы з цягніка Мінск — Масква, абвінавацілі ў дробным хуліганстве і на наступны дзень аштрафавалі на 10 базавых велічыняў (па 350 тыс. рублёў).

Спіс тых прадстаўнікоў незалежнага грамадства, каго не выпусцілі за мяжу, вырас да 17 чалавек.
З пачатку сакавіка адмову ў выездзе за мяжу атрымалі апазіцыйныя палітыкі Анатоль Лябедзька, Віктар Карняенка, Сяргей Калякін, Валерый Ухналёў, Вінцук Вячорка, Леў Марголін і Станіслаў Шушкевіч, праваабаронцы Валянцін Стэфановіч, Алег Гулак, Гары Паганяйла, Алег Волчак і Андрэй Бандарэнка, журналісты Жанна Літвіна, Міхаіл Янчук і Андрэй Дынько. Мяркуючы па пазовах выезд за мяжу забаронены Віктару Івашкевічу і Дзмітрыю Усу.

Цяпер да іх дадаўся Аляксандр Атрошчанкаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Усе навіны →
Усе навіны

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода10

Мігранты прыдумалі ноу-хау для пераходу мяжы з Літвой. Праўда, яно ім не дапамагло ВІДЭА

Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход9

Жыхар Гродна пайшоў на рыбалку і за час прагулкі зняў з сябе больш за 140 кляшчоў4

У Крэўскім замку будуць ствараць музей

У гомельскім рэстаране затрымалі ўдзельнікаў «Гукання вясны». Ім даюць суткі і буйныя штрафы18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом20

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць