Меркаванні1111

Максімюк: У апазыцыі ідзе непрыгожае змаганьне

Сёньня Аляксандар Мілінкевіч пацьвердзіў свой намер ня ўдзельнічаць у кангрэсе дэмакратычных сілаў. Камэнтуючы агенцтву БелаПАН учорашні заклік Рады інтэлігенцыі, якая выказалася за ўдзел у кангрэсе лідэраў усіх дэмакратычных сіл, у тым ліку і Мілінкевіча, былы кандыдат у прэзыдэнты сказаў, што «інтэлігенцыя не разумее, што такое ратацыя» [прынцып ратацыйнага кіраўніцтва дэмакратычнай апазыцыяй, якую лідэры партый спрабуюць зацьвеодзіць шляхам скліканьня Кангрэсу], і што ён гатовы да канкурэнцыі, але ў гэтым кангрэсе ўдзельнічаць ня будзе.

Канфлікт у беларускай апазыцыі і верагодную рэакцыю на яго Эўропы мы папрасілі пракамэнтаваць аналітыка Радыё Свабода Яна Максімюка. Максімюк: «Рэакцыя можа быць толькі нэгатыўная. Цяпер беларуская апазыцзыя мае шанец, якога ня мела шмат гадоў, у сувязі з новай палітычнай сытуацыяй паміж Беларусьсю і Расеяй і ў сувязі з тым, што беларускі прэзыдэнт зрабіў, прынамсі, слоўныя намёкі на тое, што хоча паправіць адносіны з Захадам. Беларуская апазыцыя мае адзін вялікі козыр, а менавіта тое, што яна магла б выступіць як пасярэднік пры наладжваньні такіх сувязяў афіцыйнага Менску з Брусэлем. Я думаю, што гэты козыр могуць вельмі лёгка страціць менавіта такімі разборкамі, якія пайшлі цяпер у асяродку беларускай апазыцыі, сярод Рады дэмакратычных сілаў, дзе фактычна ідзе вельмі непрыгожае і непрыемнае змаганьне за тое, хто мае быць лідэрам і рэпрэзэнтаваць беларускую апазыцыю перад Брусэлем».

Фота rferl.org

Радыё Свабода

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

«Пра цяжарнасць ведалі толькі яна і яе хлопец». Сталі вядомыя падрабязнасці гісторыі з мёртвым немаўлём, знойдзеным у Баранавічах у пакеце

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць