Грамадства22

У замежжы арганізаваны збор сродкаў для сям’і Сяргея Каваленкі

«Пакуль Сяргей Каваленка ўжо месяц трымае трымае галадоўку пратэсту ў сьледчым ізалятары, яго жонка Алена сама спраўляецца з двума малымі дзецьмі. Сяргей да арышту ўтрымліваў сям’ю, якую цяпер фактычна пазбавілі сродкаў да існаваньня. Беларускія актывісты ў эміграцыі заклікаюць ўсіх сумленных беларусаў дапамагчы ягонай сям’і», — сказаў спадар Піменаў.

2-га і 4-га студзеня Зьміцер Піменаў ладзіў акцыі салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам. у Брусэлі , насупраць беларускай амбасады. Апошні раз ён выйшаў з плякатам «Свабоду палітвязьням», абматаўшыся калючым дротам.

Абодва разы палітэмігранта зь Віцебску затрымлівала паліцыя.

Сяргей Каваленка абвясьціў галадоўку пратэсту 19 сьнежня, ён пратэстуе супраць перасьледу з боку інспэкцыі па выкананьні пакараньняў. Зь ініцыятывы супрацоўнікаў гэтае ўстановы супраць Сяргея Каваленкі распачалі крымінальную справу за парушэньне рэжыму адбыцьця ўмоўнага пакараньня — «хатняй хіміі», прысуджанай сябру КХП БНФ за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй елцы ў Віцебску 7 студзеня 2010 году.

З 22 сьнежня Сяргей Каваленка знаходзіцца пад вартай у Віцебскім СІЗА.
Яго аднапартыйцы з КХП- БНФ і прадстаўнікі іншых грамадзкіх структураў таксама праводзяць збор сродакаў для сям’і актывіста шмат у якіх гарадах Беларусі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Усе навіны →
Усе навіны

Абнавілі спісы прафесій, якія даюць права на датэрміновую пенсію. Яны значна скараціліся2

«Усё гэта вартае таго». Экіпаж «Артэміды» вяртаецца на Зямлю і правёў прэс-канферэнцыю ў космасе6

У БелТА — новы гендырэктар7

Сахашчык купіў даччыную кампанію вялікага расійскага анлайн-рытэйлера ў Бельгіі7

Новы міністр інфармацыі адказаў, ці будуць у Беларусі блакаваць YouTube15

Чарнецкага звольнілі з пасады міністра культуры ў той час, пакуль ён сустракаўся з паслом Танзаніі6

Прызначаны новы віцэ-прэм'ер6

Марата Маркава перасунулі з пасады міністра інфармацыі ў міністры культуры36

Новая польская камедыя «Падляшша» выклікала крытыку беларусаў Падляшша26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу15

17‑гадовы хлопец жыве ў падвале. Ён загарнуўся ў чырвона-зялёны сцяг, каб Лукашэнка звярнуў на яго ўвагу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць