На кухні ў той час смажыліся бліны.
Вечарам 10 студзеня ў МНС паступіла паведамленне, што па вуліцы Мазурава ў Гомелі на балконе13-га паверха знаходзіцца жанчына і просіць аб дапамозе.
Як паведаміў
На кухні засталася патэльня, на якой пякліся бліны.Муж жанчыны не мог трапіць у кватэру, бо ў замку ўваходных дзвярэй з унутранага боку знаходзіліся ключы.
«Мяркуючы па ўсім, жанчына крычала з балкона з просьбай аб дапамозе, нехта з прахожых або суседзяў яе пачуў і пазваніў ратавальнікам. Супрацоўнік МНС прыбылі да месца здарэння на працягу 10 хвілін. Па лесвіцы забраліся на балкон і з дапамогай слясарнага інструменту адчынілі дзверы.
Выявілася, што жанчына вельмі замерзла, бо была толькі ў кашулі і тапачках.Бліны на патэльні да гэтага часу згарэлі і задымілі кватэру, але ўсё скончылася добра», — зазначыў Габрылёў.
МНС нагадвае, што нельга пакідаць малалетніх дзяцей без нагляду нават на некалькі хвілін.
Каментары