Эканоміка22

Новую электрацэнтраль у Брэсце збудуюць італьянцы

За некалькі дзён да Новага года было падпісанае дадатковае пагадненне паміж Брэсцкім аблвыканкамам і прыватнай італьянскай кампаніяй — ЗААТ «Белэнерга».
Тым самым дадзенае зялёнае святло рэалізацыі буйнога энергетычнага праекта — будаўніцтва ў Брэсце ЦЭЦ, якая забяспечыць горад электраэнергіяй і цяплом і дазволіць экспартаваць значную частку электраэнергіі.

Новая электрастанцыя будзе складацца з дзвюх турбін, энергетычная магутнасць якіх складзе 400 МВт. Гэтага дастаткова, каб забяспечыць электраэнергіяй не толькі Брэст, але і частку тэрыторыі вобласці. Каля 70% электраэнергіі плануецца экспартаваць у еўрапейскія краіны. Акрамя таго, новая ЦЭЦ, у адпаведнасці з праектам, здольная выпрацоўваць да 150 мегават-гадзін цеплавой энергіі.

У свой час актыўна вялася прапрацоўка іншага варыянту — будаўніцтва ў Брэсце ЦЭЦ, дзе ў якасці энерганосьбіта выкарыстоўваўся б польскі вугаль. Праект неадназначны па многіх параметрах, у тым ліку экалагічным складніку, быў уключаны ў пералік рэспубліканскіх мерапрыемстваў па будаўніцтве аб’ектаў энергетыкі. Але затым акцэнты зрушыліся ў бок праекта, прапанаванага італьянцамі.

Адзін з аргументаў на яго карысць: новая электрастанцыя дасць магчымасць вырашыць праблему забяспечання горада цяплом і пры гэтым значна зэканоміць сродкі, якія меркавалася патраціць на рамонт дзейных генерыравальных крыніц — ВРК-1 і ВРК-2.

Акрамя таго, энергетычная ўстаноўка, якая працуе на газе, не наносіць шкоды экалогіі. У 2008 годзе аблвыканкам падпісаў пратакол аб намерах, а ў снежні 2010 года — інвестыцыйную дамову з ЗТАА «Белэнерга» з італьянскім капіталам.

Гэтае пачынанне мае прынцыповае значэнне не толькі для Брэста. Упершыню кіраўніком дзяржавы ўхваленая прысутнасць долі прыватнай уласнасці ў энергасістэме краіны. Нягледзячы на гэта, ішоў доўгі і досыць няпростай перамоўны працэс з удзелам Міністэрства энергетыкі. Першапачатковы праект, прапанаваны італьянскім бокам, зведаў істотныя змены. Цэлы год доўжылася ўзгадненне пазіцый паміж зацікаўленымі бакамі: Брэсцкім аблвыканкамам, Мінэнергетыкі і італьянскімі інвестарамі. Нарэшце падпісанае на днях дадатковае пагадненне расставіла кропкі над i, і з’явілася магчымасць прыступіць да рэалізацыі праекта.

Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Мікалай Крывецкі, паспяховая рэалізацыя гэтага праекта адновіць статус-кво Брэсцкай вобласці як самага сучаснага і магутнага энергетычнага комплексу ў Рэспубліцы Беларусь (да ўводу атамнай электрастанцыі). Сумарная магутнасць генеравальных крыніц (Бярозаўскай ДРЭС, новай ЦЭЦ, якая будуецца ў Белаазёрску кітайскімі спецыялістамі, і новай Брэсцкай ЦЭЦ — ПДУ) складзе каля 2 тысяч МВт і будзе супастаўная з магутнасцю АЭС, якая будуецца ў Астраўцы (2,4 МВт).

Генеральны катрактар — італьянская кампанія AnsaldoEnergia, якая займаецца вытворчасцю турбін і энергаабсталявання, прыцягвае для будаўніцтва Брэсцкай ЦЭЦ найноўшыя еўрапейскія тэхналогіі. На вытворчасць адной кілават-гадзіны электраэнергіі новая электрастанцыя будзе затрачваць 230 грамаў умоўнага паліва, што дазволіць на 30% скараціць яго выдаткі ў параўнанні з дзейнымі генерыравальнымі крыніцамі ў Беларусі. AnsaldoEnergia гарантуе будаўніцтва аб’екта пад ключ і надзейную працу на працягу 40 гадоў.

Важным аспектам рэалізацыі праекта было дасягненне дамоўленасці з расійскім «Газпрамам» па ўмовах пастаўкі і цане на газ. Ключавую ролю ў няпростым перагаворным працэсе адыграў адзін з найбуйнейшых еўрапейскіх банкаў — «Банк Інтэза» (праз сваё прадстаўніцтва ў Расіі — «Банк Інтэза ЗАТ Масква»).

Цяпер праца над праектам вядзецца ў Італіі, дзе ў яе ўцягнутая вялікая колькасць спецыялістаў, і ў Брэсце.

У энергетычны праект італьянскі бок плануе інвеставаць, паводле папярэдніх дадзеных, каля 415 млн еўра (з якіх 50 млн еўра — у спадарожную інфраструктуру).

Калі ўсё пойдзе, як задумана, і праект адбудзецца, гэта стане сур’ёзным аргументам «за» для іншых буйных інвестараў. А значыць, дасць імпульс для росту наўпростых замежных інвестыцый у Рэспубліку Беларусь.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адкрыла дарогу сваім дронам для ўдараў па Расіі, знішчыўшы прыфрантавую СПА

У мінскім метро назвалі пяць найбольш загружаных станцый1

Сын Калаўра кінуў хлебную працу і ўзначаліць першы беларускі крыптабанк11

Сабаленка расказала, як два гады таму перажыла смерць Канстанціна Кальцова3

У Гродне дзяўчына засталася без зуба, купіўшы ў «Кароне» шаўрму1

Яўка на выбарах у КР: проста людзям нецікавыя бойкі за пусты мех42

У Люксембургу эксгумавалі прах колішняга кіраўніка АУН, яго перапахаваюць ва Украіне7

У ЗША мужчына загінуў у метро пасля таго, як яго зацягнула ў эскалатар. Больш за 20 хвілін яму ніхто не дапамагаў6

Адзін з найбуйнейшых беларускіх вытворцаў свініны пайшоў у банкруцтва2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага14

«Казаў, што знішчыць мяне, бо ў яго сувязі і пагоны». Былая жонка ваюе з падпалкоўнікам. Таго панізілі да ўчастковага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць