Спорт44

Домрачава заваявала яшчэ і бронзу ў пераследаванні

У агульным заліку беларуская біятланістка застаецца на другім месцы.

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава 17 снежня заняла трэцяе месца ў гонцы пераследавання на трэцім этапе Кубка свету ў аўстрыйскім Хохфільцэне з вынікам 32 хвіліны 36,9 секунды, дапусціўшы тры промахі на агнявых рубяжах (1+1+0+1). На дыстанцыю спартсменка пайшла другой.

Домрачава на 44,7 секунды адстала ад расіянкі Вольгі Зайцавай (31.52,2; без промахаў; стартавала першай) і на 15,6 секунды ад шведкі Хелены Экхальм (32.21,3; 0+0+0+1; стартавала трэцяй).

Людміла Калінчык фінішавала 31-й (36.40,9; 2+1+1+1; стартавала 13-й), Анастасія Дубарэзава — 33-й (36.57,5; 1+1+2+2; 10), Ірына Круко — 40-й (37.37,1; 0+1+0+0; 46), Надзея Скардзіна — 51-й (38.34,7; 4+0+1+1; 57) сярод 54 спартсменак, якія пераадолелі дыстанцыю.

У агульным заліку Кубка свету ў жанчын лідзіруюць немка Магдалена Нойнер (336 ачкоў), якая заняла ў гонцы пераследавання 12-е месца, Дар'я Домрачава (327) і фінка Кайса Мякярайнен (301). Дубарэзава на 35-м месцы (47), Калінчык — на 39-м (38), Скардзіна — на 62-м (12), Круко — на 74-м (1). На рахунку Домрачавай у гэтым сезоне перамогі ў індывідуальнай гонцы на першым этапе КМ у Эстэрсундзе і ў гонцы пераследавання на другім этапе ў Хохфільцэне, а таксама другое месца ў спрынце на другім этапе ў Хохфільцэне.

Трэці этап завершыцца 18 снежня змешанай эстафетай 2х6 і 2х7,5 км.

Каментары4

Цяпер чытаюць

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Усе навіны →
Усе навіны

Мадзьяр запатрабаваў адстаўкі прэзідэнта Венгрыі8

Вось як еўрапейцы і Канада будуць дзейнічаць, калі ЗША выйдуць з НАТА29

На Гродзеншчыне затрымалі правяраючых — яны бралі хабар за зніжэнне штрафаў3

«Універсітэт працягвае сваю дзейнасць». ЕГУ пракаментаваў абвяшчэнне сябе ўладамі Беларусі «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У гэтым годзе да Дня Перамогі ў Гродне будуць фарсіраваць Нёман3

«Сябры паехалі, застаўся толькі я». Што трымае айцішнікаў у Грузіі ў 20263

Памёр народны артыст Беларусі Уладзімір Экнадзіёсаў2

Даляр апусціўся да 2,81 рубля ўпершыню за тры гады3

«Не адкрываецца ніфіга». Беларусы скардзяцца на падазроныя начныя перабоі з тэлеграмам і ютубам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе6

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць