Усяго патроху

З 2012 г. — адзіны парадак выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва жылля

З 2012 года будзе дзейнічаць адзіны парадак выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва жылля, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 23 лістапада намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Андрэй Гаеў.

Ён нагадаў, што ў абласцях існуе свой парадак выдзялення зямельных участкаў для будаўніцтва індывідуальнага жылля, і кожны выканкам мае на мэце захаваць ранейшы парадак.

«Але гэта немагчыма. З новага года будзе дзейнічаць адзіны парадак выдзялення ўчасткаў. Цяпер адпаведны праект пастановы ўрада рыхтуецца Дзяржкаммаёмасцю і абмяркоўваецца з выканкамамі», — паведаміў Гаеў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што новы парадак ніяк не пагоршыць становішча грамадзян, якія ўжо сталі на чаргу паводле дзейных правілаў. «І мы ўсё для гэтага робім», — заявіў прадстаўнік ДКМ.

Ён нагадаў, што

да канца года ўсе, хто мае патрэбу, у тым ліку хто стаў на чаргу на атрыманне зямельнага ўчастка ў гэтым годзе, павінны быць імі забяспечаны.
Такая задача пастаўлена ўрадам перад аблвыканкамамі.

Для гэтага выканкамамі вядзецца работа па распрацоўцы горадабудаўнічай дакументацыі на раёны забудовы, падбіраюцца адпаведныя тэрыторыі.

Паводле слоў Гаева, згодна з апошнімі звесткамі, колькасць грамадзян, якія маюць патрэбу і прэтэндуюць на атрыманне зямельных участкаў, складае каля 50 тысяч чалавек. Разам з тым мясцовыя органы ўлады сутыкнуліся з некаторымі праблемамі. Так, не ўсіх задавальняюць зямельныя ўчасткі, што прапаноўваюцца пад будаўніцтва. Многія хочуць атрымаць зямлю непадалёк ад абласных цэнтраў.

«Але трэба разумець, што Мінскі і іншыя раёны вакол абласных цэнтраў не гумавыя. І даць усім ахвотным зямельныя ўчасткі ў межах 5–10 км ад абласнога цэнтра немагчыма», — падкрэсліў Гаеў.

У той жа час ён разумее і грамадзян, зацікаўленых у атрыманні зямельных участкаў на тэрыторыях, якія маюць хоць бы мінімальную інфраструктуру.

«Таму ўрад паставіў перад выканкамамі задачу забяспечваць тэрыторыі хоць бы мінімальнай інфраструктурай, каб чалавек мог пад’ехаць на гэты зямельны ўчастак і пачаць працаваць», — падкрэсліў Гаеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка не верыць, што Мельнікава супрацоўнічала з беларускімі спецслужбамі6

У Барысаўскім раёне ў рацэ знайшлі цела 6‑гадовага дзіцяці

З музея ў Італіі скралі карціны Рэнуара, Сезана і Маціса1

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША19

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы3

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць