Грамадства11

У сталічных крамах пачаўся калядны распродаж

Ва ўнівермагах, гіпермаркетах і іншых гандлёвых прадпрыемствах пачалі працаваць навагоднія аддзелы, секцыі навагодніх падарункаў. Прадугледжаны дадатковыя працоўныя месцы для ўпакоўкі і тэматычнага афармлення навагодніх і калядных падарункаў.

Гандлёвыя арганізацыі атрымалі ад пастаўшчыкоў тавары для зімовых відаў спорту, навагоднюю атрыбутыку, ёлачныя цацкі і ўпрыгожванні, сувенірную прадукцыю і іншыя тавары, што сімвалізуюць навагодняе свята. Чакаецца атрыманне навагодняй і сувенірнай прадукцыі больш чым на 9 млрд. 300 млн. рублёў, што ў фактычных цэнах у тры разы больш у параўнанні з мінулым годам.

Прапрацоўваюцца пытанні заключэння дагавораў на пастаўку натуральных елак з ляснымі гаспадаркамі Мінскай вобласці. Для продажу на ёлачных базарах запланавана атрымаць каля 40 тыс. штук натуральных ялін. Апрача таго, у гандлёвую сетку будзе пастаўлена звыш 50 відаў елак са штучных матэрыялаў, у тым ліку дэкарыраваных вышынёй да 3 метраў

па рознічных цэнах ад 20 да 1 млн. 200 тыс. рублёў.
Пакупнікам будзе прапанавана больш чым 200 відаў ёлачных упрыгожванняў у шырокім цэнавым дыяпазоне.

Для ўдзелу ў ранішніках і дзіцячых забаўляльных праграмах будзе прапанавана каля 100 відаў карнавальных касцюмаў айчыннай вытворчасці (летась — 40) па рознічных цэнах ад 58 да 173 тыс. рублёў.

У IV квартале 2011 года плануецца атрымаць 169 тыс. дал (2.253 тыс. бутэлек) пеністага віна вытворчасці ААТ «Мінскі завод ігрыстых він».

Для арганізацыі пераднавагодняга гандлю плануецца атрымаць 500 тыс. шт. навагодніх баулаў. Па стане на 18 лістапада пастаўлена 231 тыс. штук навагодніх баулаў. Кандытарскімі прадпрыемствамі арганізаваны выпуск 46 найменняў яскрава аформленых навагодніх баулаў разважваннем ад 130 г да 2.500 г і коштам ад 6.400 да 56.300 рублёў (адпускная цана без ПДК).

Практычна ўсімі магазінамі горада будуць камплектавацца навагоднія падарункі па заяўках прадпрыемстваў і ўстаноў горада, і ажыццяўляцца іх водпуск, у тым ліку — па безнаяўным разліку.

Каментары1

Цяпер чытаюць

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аб'явілі перамір'е на 8 і 9 мая і пагражаюць ударыць па цэнтры Кіева4

У Маскве скончыў жыццё самагубствам 87‑гадовы генерал. Ён працаваў у інстытутах, дзе рабілі «Навічок»4

Уладзімір Зяленскі адказаў на пытанне, «ці ўкраінская дэлегацыя паляціць на парад у Маскву»2

У Мінску на беразе Цнянкі службовая аўчарка МНС пакусала некалькіх сабак. Ратавальнікі гатовыя ім дапамагаць1

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента9

Каля ўзбярэжжа ААЭ гарыць карэйскі танкер. У вайне ЗША з Іранам новы віток

У былой Валадарцы плануюць адкрыць музей1

«Перадвыбарчы папулізм». У МЗС адрэагавалі на выказванне спікера армянскага парламента пра Беларусь як губерню Расіі25

Ты рускамоўны чалавек свету ці ты чалавек беларускі? Кейс Насты Рагатко60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха1

На «Гродна Азоце» скончыў жыццё самагубствам намеснік начальніка цэха

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць