Меркаванні1818

«Я была на Народным сходзе. Усё было зусім не так, як расказвае «СБ»

У суботу 12 лістапада на плошчы Бангалор у Мінску адбыўся Народны Сход. Гэтай падзеі не перашкодзілі адбыцца ні арышт арганізатараў сходу, ні шматлікія прадстаўнікі спецназа, якія перакрывалі падыходы да пляцоўкі сходу.

Функцыі кіраўніка сходу ўзяла на сябе далікатная маладая жанчына, неабыякавая да лёсу свайго народа, Галіна. Яна распавядала прысутным пра іх правы, спасылаючыся на Канстытуцыю Беларусі, заклікала выступіць за дэмакратызацыю Выбарчага Кодэкса, звязвалася па тэлефоне з выдатнымі грамадскімі дзеячамі дэмакратычнага кірунку.

Плошча была літаральна нашпігаваная супрацоўнікамі КДБ, якія не даравалі Галіне яе адвагі і пасля заканчэння сходу груба схапілі яе і заштурхалі ў машыну без нумарных знакаў на вачах у здзіўленых мінакоў. Іх не спынілі праклёны, якія сыпаліся на іх галавы ад абураных жанчын, што сталі сведкамі гэтага варварства.

Думаю, ніякімі рэпрэсіямі ўлада не ўтрымае хвалі пратэстаў супраць зніжэння жыццёвага ўзроўню і бяспраўя народа, якія пракатваюцца па ўсіх гарадах Беларусі. Бо, у адпаведнасці з арт. 3 Канстытуцыі Беларусі, народ з’яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў краіне і носьбітам яе суверэнітэту, а ў адпаведнасці з арт. 59 Канстытуцыі дзяржаўныя органы і асобы, якім даверана выкананне дзяржаўных функцый, нясуць адказнасць за дзеянні, якія парушаюць правы і свабоды асобы.

Чаму народ Беларусі ўбогі і бяспраўны?

— Бо вакол дзяржаўнай кармушкі прыстроілася шмат баязліўцаў, якія баяцца страціць кавалак тлустага пірага;

— Бо заканадаўства і юрыдычная практыка краіны маюць рэпрэсіўны характар у адносінах да грамадзян, а не абараняюць іх інтарэсы;

— Бо са старонак і экранаў дзяржаўных СМІ выліваюцца патокі дэзінфармацыі, замбуючых грамадзян;

— Бо ў краіне няма падзелу ўладаў, прадугледжанага Канстытуцыяй Беларусі;

— Бо турмы краіны запоўненыя вольнадумнымі людзьмі.

У адным з вышэйпералічаных пунктаў паказана на плынь дэзінфармацыі, якая выліваюцца на галовы беларусаў са старонак дзяржаўных СМІ. Свежанькі прыклад гэтага — пасквіль «Народны сход» без народа», змешчаны на с. 4 газеты «СБ. Беларусь сегодня» за 15 лістапада. Дадзеная газета атрымлівае значныя датацыі са сродкаў падаткаплацельшчыкаў на сваё выданне. І што ж атрымліваюць падаткаплацельшчыкі наўзамен?

Разгледзім на канкрэтным прыкладзе. Указаны свежанькі прыклад дэзінфармацыі змешчаны пад рубрыкай «Ха-ха», гэта значыць, газета проста смяецца над сваімі карміцелямі. Загаловак «Народны сход» чамусьці узяты ў двукоссі: аўтар Сяргей Сіўцоў працягвае здзеквацца з ініцыятывы свайго народа. Пойдзем далей. Прадстаўнікоў народа ён называе «дзівакамі з няяснымі ідэямі».

Ён сцвярджае, што народ на сход не прыйшоў. Цікава, каго ж ён лічыць народам? Ці ў гэтым сцвярджэнні ўтрымліваецца канстатацыя таго факта, што народ на сход спецназаўцы папросту не прапускалі? Тады чаму інфармацыя няпоўная, чаму пра байцоў спецназа не сказана ані слова?

Аўтар сцвярджае пра атмасферу нуды на сходзе. Гэтае сцвярджэнне ўжо ставіць пад сумнеў ягоную прысутнасць на дадзеным мерапрыемстве, бо зусім не адпавядае рэчаіснасці. Яшчэ болей сумневаў у кампетэнтнасці аўтара выклікае ягонае сцвярджэнне аб тым, што арганізатары сходу паныла выконвалі свой пратэставы нумар. Па-першае, не было на сходзе арганізатараў, таму што іх загадзя схавалі за краты, пра што было ўжо сказана раней, а па-другое, чаго-чаго, а засмучэння там не існавала наагул. Дык як жа пазначыць «твор» «Народны сход» без народа», змешчанае ў газеце «Савецкая Беларусь»? Што гэта? Пасквіль? Гульня хворага ўяўлення? Ці ідэалагічная дыверсія? Бо ён кідае чорны цень на выданне, якое з’яўляецца органам дзяржавы! І чаму за такія «творы» Міністэрства Інфармацыі не прыцягвае да адказнасці заснавальнікаў і аўтараў дадзенага выдання? Варта было б задаць гэтае пытанне гэтаму міністэрству, якое павінна стаяць на варце праўдзівасці інфармацыі, друкаванай у перыядычных выданнях!

Калі ж нарэшце зменіцца сітуацыя ў краіне?

— Калі людзі пачнуць паважаць сябе, перастануць баяцца і разам выступяць за свае правы!

Каментары18

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне15

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі бяздомныя сабакі напалі на дзяўчынку

Джон Коўл паабяцаў звярнуць асаблівую ўвагу на лёс адной з палітзняволеных26

«У нас іншая атрыбутыка». У Віцебску не давалі разгуляцца прарасійскім актывістам з георгіеўскімі стужкамі18

У абласных гарадах Беларусі прарасійскія актывісты правялі «Бессмяротныя палкі»11

EPAM заключыла шматгадовае партнёрства з Anthropic, будуць укараняць Claude1

Пенсіянерцы з Мінска прысудзілі калонію па двух палітычных артыкулах. Яе затрымалі за Гаюна

«Беларусь — прыгожая, чыстая, але яе душаць кірзавыя боты». Беларускі павільён у Венецыі стаў сенсацыяй10

Грузінскія ўлады з 2019 года адхілілі ўсе 80 разгледжаных хадайніцтваў беларускіх грамадзян аб наданні прытулку1

Марфа Рабкова: Я дакладна ведаю, у чыіх сілах дапамагчы палітвязням вярнуцца ў свае сем’і, дамы, жыцці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне15

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошняя ўцечка была ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць