Улада3838

Лукашэнка хоча выкарыстоўваць сілы КСАР для здушэння рэвалюцый

«Бо вайной, фронтам, ніхто на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот здзейсніць - рукі свярбяць у многіх», -- заявіў ён на сустрэчы ў Мінску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам.

Аляксандр Лукашэнка заявіў аб узгадненні пазіцый з Расійскай Федэрацыяй па пытаннях развіцця АДКБ, у тым ліку — па размяшчэнні замежных ваенных баз на тэрыторыях дзяржаў-членаў Арганізацыі і прымяненні калектыўных сіл аператыўнага рэагавання (КСАР) для прадухілення дзяржаўнага перавароту.

— Гаворка ідзе не толькі аб прымяненні КСАР на выпадак ўмяшання іншых дзяржаў звонку, але і аб умяшанні іншых дзяржаў знутры АДКБ. Гэта будзе значная падтрымка краінам, якія ўваходзяць у АДКБ. Таму што вайной, фронтам, ніхто на нас не пойдзе, а вось канстытуцыйны пераварот здзейсніць — рукі свярбяць у многіх, — заявіў Лукашэнка, сустракаючыся ў аўторак у Мінску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам. — Мы павінны абараняць цэласнасць і незалежнасць краін АДКБ.

У ходзе нядаўняй сустрэчы ў Сочы з прэзідэнтам Расиі, сказаў Лукашэнка, Дзмітрыем Мядзведзевым была падтрымана пазіцыя беларусаў, згодна з якой «трэба тэрмінова даўзброіць і даўкамплектаваць КСАР, калі мы хочам мець цэласную арганізацыю».

Каментары38

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Хутка кіроўцы грамадскага транспарту ў Мінску перастануць прадаваць талоны на праезд7

У Гомелі ў дзяўчыны задымілася машына, а яна прыехала на ёй проста да бензакалонкі ВІДЭА9

Трамп: Ірану пара было б ужо і капітуляваць8

ЗША выдзеляць 100 мільёнаў даляраў на аднаўленне бяспекі саркафагу на Чарнобыльскай АЭС3

У Польшчы легалізуюць 8 тысяч беларускіх трактароў3

Лукашэнку закарцела мець пад Мінскам яблыневы сад12

Кірышскі НПЗ, на які ноччу прыляцелі ўкраінскія дроны, спыніў працу. Гэта 7% расійскай нафтаперапрацоўкі2

Расія ўдарыла авіябомбамі па Краматорску і Запарожжы, ужо 17 загінулых7

Наталля Дуліна публічна адказала на паклёп з боку другой палітзняволенай, Галіны Дзербыш12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?3

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць