Здарэнні11

У Арлоўскай вобласці РФ у аварыю трапіў аўтобус з беларусамі

Ніхто не пацярпеў.

28 ліпеня ў Арлоўскай вобласці РФ трапіў у ДТЗ аўтобус з грамадзянамі Беларусі, якія едуць на музычны фестываль Kubana.

Як паведаміў БелаПАН пасажыр аўтобуса гамяльчанін Валерый Сляпухін, на дарозе аўтобус, у якім знаходзяцца прыкладна 50 беларусаў, сутыкнуўся з аўтамабілем «ВАЗ». Ніхто не пацярпеў. Абодва транспартныя сродкі атрымалі невялікія пашкоджанні. Пасля разбору аўтобус адправіцца далей.

Kubana — трохдзённы музычны фестываль на Таманскім паўвостраве ў Краснадарскім краі, на беразе Чорнага мора. Пройдзе з 29 па 31 ліпеня. Чакаецца выступленне вядомых калектываў і выканаўцаў. У іх ліку: «Брава», Noize MC, Lumen, Аляксандр Ф. Скляр, Radio Чача, «Ляпіс Трубяцкой», «Тараканы», «Нагана», «Кірпічы», «Прыгоды Электронікаў», «Элізіум», Distemper, «СЛОТ», Tracktor Bowling, Zorge, Alai Oli, Stigmata.

Калі першы фестываль, у 2009 годзе, наведалі больш як 8 тыс. чалавек, то другі, у 2010-м, сабраў ужо больш як 30 тыс. гледачоў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць